Трэнчын

горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Трэнчынmap
Remove ads

Трэ́нчын (славацк.: Trenčín) — прамысловы горад у заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёна Лаўгарыцыа. Горад з’яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом яго сыну — Матушу Чаку (славацк.: Matúš Čák, венг.: Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў ваенным і палітычным дачыненні.

У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.

Remove ads

Славутасці

  • Трэнчынскі замак
  • Касцёл Св. Марыі
  • Касцёл Св. Францыска
  • Капліца Св. Міхаіла
  • Лютэранская кірха
  • Сінагога
  • Ратуша
  • Дом ка́та

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q125585954'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1780'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13371586'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads