Сардэчная недастатковасць

комплекс разладаў, абумоўленых, пераважна, паніжэннем скарачальнай здольнасці сардэчнай цягліцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сардэчная недастатковасць
Remove ads

Сардэчная недастатковасць — парушэнне кровазвароту ў тканках і органах у выніку пашкоджання цягліцы (міякарда) і клапанаў сэрца, каранарных сасудаў міякарда (у тым ліку вірусам). Віды: вострая, хранічная[1].

Thumb
Цяжкі ацёк нагі пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.)

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе цялесная размінка цягам 40 хвілін 4 разы на тыдзень і змяншэнне спажывання паваранай солі да менш за 5 грамаў на содні. Карысна ўжываць штодня прынамсі 6 пладоў гародніны і садавіны. Варта пазбягаць ужывання алкаголя і палення, у тым ліку пасіўнага. Таксама варта ўнікаць набору залішняй вагі (індэкс масы цела = вага ў кг / рост у метрах * рост у метрах > 25) і своечасова лячыць цукровы дыябет[1].

Remove ads

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяе атлусценне, празмерны ўзровень халестэрыну ў крыві (>5 мілімоль/літр), цукровы дыябет, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх (ХАХЛ), хваробы шчытападобнай залозы, злоўжыванне алкаголем і наркотыкамі[1].

Праявы

Thumb
Уздзьмутая вена на шыі (паказаная стрэлкай) пры сардэчнай недастатковасці (2010 г.)

Хвароба выяўляецца праз задышку, хуткую стамляльнасць, парушэнне сэрцабіцця (звыш 200 удараў за хвіліну), кашаль і ацёчнасць у канцавінах[1]. З боку органаў стрававання з'яўляюцца млоснасць, ваніты, боль у страўніку.[2]

Беларусь

У 2011 годзе звыш паловы загінулых ад сардэчнай недастатковасці злоўжывалі алкаголем (алкагалізм). 70% выпадкаў хваробы выявілі ў якасці прычыны смерці і інваліднасці ўжо пасля іх наступлення сярод працаздольнага насельніцтва[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads