Іш-Чэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іш-Чэль — багіня месяца ў міфалогіі мая. Лічылася заступніцай сям'і, цяжарных, акушэрства. Жонка бога Іцамны.
Імя
Упершыню ў еўрапейскай літаратуры Іш-Чэль была ўзгадана Дыега дэ Ланда як багіня медыцыны. У захаваных тэкстах мая называецца бабуляй (іш). Імя Чэль адназначна не ідэнтыфікавана. Мяркуецца, што яно магло значыць вясёлку або чырвоны колер.
Міфалогія
Асобных міфаў пра Іш-Чэль не захавалася. Яна першапачаткова атаесамлялася са старым месяцам (ветахам), разглядалася як жонка бога Іцамны, ад якога нарадзіла 13 сыноў, стваральнікаў неба і зямлі. У міфалогіі Аахакі называецца прыёмнай маці Сонца і Месяца. У дрэздэнскім рукапісе ўзгадваецца разам з богам Чаакам.
Малявалася ў вобразе старой жанчыны з вушамі ягуара, часам з кіпцюрамі, спадніцай, упрыгожанай скрыжаванымі косткамі, са змяёй з расчыненай пашчай на галаве.
Remove ads
Шанаванне
У XVI ст. галоўным месцам шанавання Іш-Чэль з'яўляўся востраў Касумель. На невялікім востраве Мухерэс на поўнач ад Касумеля іспанскія канкістадоры знайшлі ідалы багіні. Картэс узгадваў, што на Юкатане існаваў звычай прынясення ў ахвяру Іш-Чэль нявінніц.
Спасылкі
- Ix-Chel, Goddess of the Moon Архівавана 28 ліпеня 2015.
- The Two faces of Ixchel — Everything about Cozumel Архівавана 29 сакавіка 2016.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads