Іўдзейская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Іўдзейская вайна» (Гісторыя іўдзейскай вайны; грэч. Φλαυίου Ἰωσήπου ἱστορία Ἰουδαϊκοῦ πολέμου πρὸς Ῥωμαίους βιβλία) — сямітомная кніга іўдзейскага гісторыка Іосіфа Флавія, яго першае сачыненне, напісанае на грэчаскай мове. Кніга была напісана прыкладна ў 75 годзе н.э.
Першыя тамы ўяўляюць сабой гісторыю яўрэйскага народа з біблейскіх часоў. Наступныя кнігі апісваюць аблогу і разбурэнне Іерусаліма ў час Іўдзейскай вайны, перад якімі ідзе кароткі нарыс аб падзеях, што папярэднічалі вайне — ад узяцця Іерусаліма Антыёхам IV Епіфанам да адступлення ад Іерусаліма кіраўніка рымскай Сірыі Цэсція Гала і разгрому яго войскаў іўдзеямі. Гэта перамога пацягнула за сабой паўстанне іўдзеяў супраць рымскай улады, якое і стала прадметам апавядання ў апошніх пяці кнігах. Аўтар гэтай кнігі быў сведкай і ўдзельнікам апісаных падзей. Пасля паланення перайшоў на бок рымлян.
Твор «Іўдзейская вайна» стаў асновай для старажытнарускай пераробкі пад назвай «Аповесць пра разбурэнне Іерусаліма», створанай у пачатку XII ст. Гэта адзін з рэдкіх прыкладаў, якія пацвярджаюць факт знаёмства старажытнарускага чытача з гісторыяй цывілізацыі без міфалагізацыі ці пасрэдніцтва Бібліі. Гістарычныя звесткі з «Іўдзейскай вайны» (напр., пра Ірада Вялікага, Понція Пілата), а таксама раскрыты ў творы сацыяльна-палітычны кантэкст часоў ранняга хрысціянства істотна палягчалі разуменне евангельскіх тэкстаў для кніжнікаў старажытнай Русі.
Remove ads
Літаратура
- Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 39—40.
![]() |
Іўдзейская вайна на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads