Іўдзейская вайна (66—73)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іўдзейская вайна (66—73) — антырымскае паўстанне ў Іўдзеі.

Выклікана злоўжываннямі рымскага пракуратара Флора. Паўстанне ўзначалілі рэлігійна-палітычныя групоўкі: зелоты, якія змагаліся супраць Рыма з пазіцый рэлігійнага фанатызму, і сікарыі — змагары супраць рабства і за сацыяльную роўнасць. Паўстанцы авалодалі Іерусалімам, уласна Іўдзеяй, Галілеяй і іншымі тэрыторыямі, адбілі першы карны паход рымлян (лістапад 66). Аднак у 67—68 моцнае рымскае войска на чале з Веспасіянам захапіла Галілею і большую частку Іўдзеі. Галілейскі палкаводзец Іосеф бен Матыт’яху (Іосіф Флавій) трапіў у палон і перайшоў на бок рымлян. Правадыр галілейскіх зелотаў Іаханан (Іаан) з Гісхалы са сваім атрадам прабіўся ў Іерусалім і там узначаліў кіраўніцтва паўстаннем. Пасля абвяшчэння Веспасіяна імператарам (69) на чале рымскага войска стаў яго сын Ціт, які выкарыстаў міжусобную барацьбу зелотаў з сікарыямі і ў жніўні 70 пасля 5 месяцаў аблогі захапіў Іерусалім. Рымляне поўнасцю разбурылі горад і храм. Палонныя, у тым ліку Іаханан, былі ператвораны ў рабоў, правадыр сікарыяў Сімон бар Гіёра пакараны смерцю ў Рыме. У 73 рымляне захапілі апошнюю крэпасць сікарыяў Масаду.
Remove ads
Літаратура
- Іудзейская вайна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 366. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads