Іван Пятровіч Казырэўскі

расійскі землепраходзец беларускага паходжання From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Пятровіч Казырэўскі (1680, Якуцк, Расія — 2 снежня 1734) — землепраходзец, першы даследчык Курыльскіх астравоў і Паўднёвай Камчаткі.

Хуткія факты Іван Пятровіч Казырэўскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з беларускай шляхты. Яго дзед і бацька як ваеннапалонныя ў вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 сасланы царом Аляксеем Міхайлавічам у Якуцк. У 1700 І. Казырэўскі накіраваны якуцкім ваяводам на Камчатку для прывядзення мясцовых жыхароў у падданства да Расіі. У 1711—13 у пошуках гандлёвых шляхоў у Японію І. Казырэўскі на чале атрада казакаў абследаваў Курыльскія а-вы (да в-ва Хакайда). Сабраў звесткі пра астравы і іх насельніцтва, вымераў адлегласць паміж імі, апісаў метэаралагічныя ўмовы на астравах і ў пралівах. Склаў першую карту Камчаткі і Курыльскіх а-воў, якой пазней карысталіся рускія і замежныя падарожнікі, у т.л. В. Берынг і С. Крашаніннікаў. У канцы 1710-х г. кіраваў Камчаткай, потым пастрыгся ў манахі. 3 1720 у Якуцку. У 1727—29 першы зрабіў падарожжа ўніз па р. Лена з выхадам у Ледавіты акіян. 3 1730 у Маскве. У 1731 арыштаваны па лжывым абвінавачанні, памёр у турме.

Remove ads

Зноскі

  1. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database[Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15221937'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6395268'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2463831'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads