Іван Мікалаевіч Лушчыцкі

філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Мікалаевіч Лушчы́цкі[1] (20 студзеня 1907, вёска Агароднікі, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 9 верасня 1973) — беларускі філосаф. Член-карэспандэнт АН БССР (1969), доктар філасофскіх навук (1952), прафесар (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Хуткія факты Іван Мікалаевіч Лушчыцкі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1930). У 1934—1940 гадах навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута філасофіі і права АН БССР. У 1941 дабравольцам сышоў на фронт, удзельнік Сталінградскай бітвы і аперацыі "Баграціён".[2] У 1946—1947 гадах вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1947 года намеснік дырэктара, дырэктар Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова загадчык кафедры Мінскага педагагічнага інстытута. У 1951—1953 гадах загадчык сектара АН БССР, з 1953 года прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Працы па гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі другой паловы ХІХ стагоддзе. Прааналізаваў філасофскія і грамадска-палітычныя погляды К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча і іншых прадстаўнікоў беларускай культуры, раскрыў ўплыў ідэй А. І. Герцэна, М. Г. Чарнышэўскага на фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычных поглядаў К. Каліноўскага, на развіццё грамадска-палітычнай думкі беларускага народа. Даследаваў прагрэсіўныя грамадскія ідэі ў вуснай народнай творчасці таго перыяду.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Передовая общественно-политическая и философская мысль в Белоруссии во второй половине 19 века : автореф. дис…. д-ра филос. наук / АН СССР, Ин-т философии. — М., 1951.
  • Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне XIX ст. — Мн., 1958.
  • Крестьянское движение в Белоруссии после отмены крепостного права (1861—1862 годы) : документы и материалы / Ин-т истории АН БССР, Архивное упр. БССР, Центр. гос. ист. архив БССР, Гос. архив Минской обл. — Мн., 1959.
  • Некоторые вопросы мировоззрения народа в белорусском дореволюционном фольклоре. — Мн., 1962 (ред.).
  • Основы марксистско-ленинской этики : краткий курс лекций: [для вузов]. — Мн., 1965 (ред.).
  • Основы научного атеизма: [учеб. пособие для вузов]. — Мн., 1967 (ред.).
  • Ленинское атеистическое наследие и современность : [сборник статей] / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Мн., 1971 (ред.).
  • Производственная деятельность женщин и семья : [материалы симпозиума, 21-24 июня 1969 г.]. — Мн., 1972 (ред.).
  • Общественная мысль в период восстания 1863 г. Кастусь Калиновский // Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). — Мн., 1973.
  • Основы марксистско-ленинской этики : [для вузов]. — Мн., 1974 (ред.).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads