Ігар Аляксандравіч Люблінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Аляксандравіч Люблінскі (26 лютага 1914, Ніжні Ноўгарад) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1970).

Хуткія факты Ігар Аляксандравіч Люблінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Горкаўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1940 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1944 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Працаваў галоўным архітэктарам г. Фрунзэ, з 1960 года — галоўным архітэктарам, кіраўніком майстэрні ў Мінскпраекце, Белдзяржпраекце, з 1976 па 1980 г. — загадчык сектарам у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Мінска, эскіз планіроўкі і забудовы цэнтра Мінска (1964), генплан і ПДП цэнтра Баранавічаў (1966), генпланы Брэста, Клецка, Капыля, Узды, курортнай зоны «Нарач» (19701980). Навуковыя распрацоўкі па пытаннях удасканалення структуры вытворча-сялібных раёнаў, вытворчых зон (прамысловых вузлоў). Артыкулы ў часопісах і зборніках па пытаннях горадабудаўніцтва.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads