Іван Маразовіч

беларускі журналіст, паэт, сатырык, карыкатурыст, мастак (1895—1937) From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Маразовіч
Remove ads

Іва́н Маразо́віч або Я́нка Маразо́віч, карыстаўся псеўданімам Я́нка Мала́нка (1895, Барысаў, Мінская губерня1937, Яшуны, Віленскае ваяводства) — беларускі паэт, сатырык, журналіст і мастак.

Хуткія факты Іван Маразовіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Рэдакцыя часопіса «Маланка». Янка Маланка сядзіць першы злева. Вільня, 1926—1928 гг

Скончыў гімназію ў Барысаве. У 1916 годзе мабілізаваны ў расійскую армію. З 1920 года працаваў дробным служачым у мястэчку Яшуны ля Вільні. З 1925 года актыўна выступаў у перыядычным друку Заходняй Беларусі. Пэўны час, паміж 1926—1928 гадамі — адказны рэдактар сатырычнага часопіса «Маланка» (Вільня), звязанага з дзейнасцю Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пахаваны ў Яшунах.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Карэкатура Янкі Маланкі «Тут ляжыць труп беларускае школы». «Маланка» №1 1926 г.

Дэбютаваў гумарэскамі ў часопісе «Авадзень», тэксты не выяўлены. Першыя вядомыя публікацыі вершаў, бясспрэчнага аўтарства Івана Маразовіча, датаваны 1925 годам. З 1926 года рэгулярна друкуе вершы, жарты, фельетоны, палітычныя частушкі ў часопісе «Маланка» пад рознымі псеўданімамі і крыптанімамі. Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях «Беларуская доля», «Беларуская ніва», «Беларуская крыніца», «Наш голас», «Наша праўда», «Права працы» і інш.

У вершах Янкі Маланкі гучалі матывы сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа, яго духоўнага абуджэння. У сатырычных вершах асвятляў грамадска-палітычнае жыццё Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Выступаў супраць палітыкі польскіх уладаў. Выкарыстоўваючы прыём літаратурнай містыфікацыі друкаваў абразкі тагачасных падзей у Кітаі, бо жыццё ў Заходняй Беларусі нагадвала жыццё ў іншых каланіяльных і залежных краінах (у 1920-я гады «кітайскія» і «індыйскія» матывы былі пашыраныя сярод пісьменнікаў Заходняй і Савецкай Беларусі)[1].

У часопісе «Маланка» выступаў і як мастак, аўтар шматлікіх малюнкаў і тытульных лістоў[1].

Апошнія літаратурныя публікацыі Івана Маразовіча датаваны 1929 годам. Потым адышоў ад літаратурна-мастацкай і грамадскай дзейнасці. Рукапісы твораў захоўваюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.

Псеўданімы: Янка Маланка, Ляо Дзэ, Ляо-Дзе, Пярун, Гаўрыла Пярун, Язэп Грамабой, Янка Грамабой, Янка Барысаўскі; крыптанімы: І.М., Я.М., Янка М. і інш

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads