Ілья Мікітавіч Фёдараў
архітэктар, мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеня[1] 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 1844—1870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам[2].
Творчасць

Сярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (1848—1852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно[2].
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені
- Медаль у памяць вайны 1853-56 гадоў
- Знак адрознення за бездакорную службу за 20 гадоў
Зноскі
- Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads