Жандарскія казармы (Магілёў)

Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia

Жандарскія казармы (Магілёў)map
Remove ads

Жандарскія казармы — будынак у цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 73. У будынку цяпер размяшчаецца Магілёўскі абласны тэатр лялек. Помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст.

Хуткія факты Жандарскія казармы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Жандарская казарма пабудавана да 1861 года на былым Дняпроўскім праспекце, 99. На пачатку 1840-х гг. у Магілёве была пабудавана новая турма. У 1850 г. губернскім архітэктарам І. М. Фёдаравым быў распрацаваны праект пабудовы казармы для жандарскай каманды. Неўзабаве ён быў рэалізаваны і казарма разам з брамай і агароджай склала адзіны комплекс з турмой. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размяшчаўся конны рэзерв міліцыі[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак быў перададзены Дому піянераў, пазней выкарыстоўваўся як Дом настаўніка[1].

У 1976 г. будынак перададзены абласному тэатру лялек. У верасні 2008 г. тэатр быў зачынены на рэстаўрацыю і рэканструкцыю. У выніку побач са старым будынкам ХІХ ст. з боку царквы Трох свяціцеляў быў узведзены новы сучасны корпус тэатра. Тут размясціліся зала для гледачоў амаль на 200 месцаў з сучаснай сцэнай, харэаграфічная і рэпетыцыйная залы, памяшканні пад майстэрні. Пасля двух гадоў рэканструкцыі 29 снежня 2010 г. Магілёўскі абласны тэатр лялек быў адчынены[1].

Remove ads

Архітэктура

Двухпавярховы мураваны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Прамавугольны ў плане, кампактны. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю пабудовы з уваходам у цэнтры галоўнага фасада. Сцены гладкія, рытмічна падзелены аконнымі праёмамі на 7 восей. Вокны, як і ўваход, прамавугольныя з паўцыркульным завяршэннем і падаконнымі нішамі, з аздобленымі рустам ліштвамі. Вуглы па ўсёй вышыні выдзелены рустоўкай. Дэкаратыўныя дэталі фасада падкрэслены белым колерам. Фасад завершаны шырокім прафіляваным гзымсам. Дах вальмавы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 13 студзеня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads