Ізідар Герасімавіч Нісневіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ізідар Герасімавіч Нісневіч (21 снежня 1914, Мінск — 25 кастрычніка 1977) — беларускі музыказнавец, музычны крытык. Брат С. Г. Нісневіч.

Remove ads

Біяграфія

Скончыў у 1938 годзе ў Беларускую кансерваторыю, выкладаў у 19381940 гадах у ёй. З 1946 года намеснік мастацкага кіраўніка Беларускай філармоніі, выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у 1963—1977 гадах лектар Саюза кампазітараў Беларусі.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1946 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па пытаннях нацыянальнай кампазітарскай творчасці, выканальніцтва, суадносін беларускай паэзіі і музыкі. Аўтар сцэнарыяў навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, у т.л. «Партытура жыцця» (1968, пра Я. Цікоцкага), «Мой сябар Ака Джураеў» (1969), «Песня нашай памяці» (1975, з Б. Бур’янам).

Творы

  • Белорусская ССР. 2 изд. М., 1958 (разам з Г. І. Цітовічам);
  • Творчасць Купалы і музыка беларускіх кампазітараў // Янка Купала ў беларускім мастацтве. Мн., 1958;
  • Невычэрпная крыніца натхнення // У сэрцы народным: (Жыццё і творчасць Якуба Коласа). Мн., 1967;
  • Очерки по истории советской белорусской музыкальной культуры. 2 изд. Л., 1969 (разам з С. Г. Нісневіч);
  • Г. Р. Ширма: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1971;
  • Музыкально-критические статьи. Л., 1984.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads