Іван Пракопавіч Клімянкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Пракофьевіч Клімянкоў (5 студзеня 1947, в. Хляўно, Кармянскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў БССР з 1988 г.

Хуткія факты Іван Пракопавіч Клімянкоў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і калгаснікаў. У 1965 г. скончыў 11 класаў Ліцвінаўскай сярэдняй школы імя П. Лепяшынскага. У 19651970 гг. вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Настаўнічаў у Баяніцкай васьмігодцы Любанскага раёна, працаваў сакратаром камсамольскай арганізацыі Смілавіцкага СПТВ-23 Чэрвеньскага раёна. З 1971 г. пачаў выяжджаць на сезонныя работы (пасёлак Тазаўскі Ямала-Ненецкай нацыянальнай акругі, г. Пячора, Комі АССР, г. Варкута (Расія), пасёлак Сангар Якуцкай АССР, пасёлак Рочыгда Архангельскай вобласці). Быў выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага аўтамабільнага завода, працаваў у калгасах Валожынскага і Кармянскага раёнаў, у Касцюковіцкім сельгасбудзе. З 1988 г. — будаўнік калгаса «Перамога» Валожынскага раёна. З 1992 г. працаваў у выдавецтве згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Remove ads

Творы

  • Сеанс гіпнозу. Апавяданні. — Мінск, 1987. — 166 с.
  • Званая вячэра. Аповесць // Маладосць. — Мінск: 2009. — № 8. — С. 20-39.
  • Паядынак (Фантазія на шахматную тэму). Аповесць // Маладосць. — Мінск: 2010. — № 4. — С. 8-38.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads