Іван Рыгоравіч Пяшко

беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іва́н Рыго́равіч Пяшко́ (нар. 4 снежня 1941, Ляшчыцы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі пісьменнік[3].

Хуткія факты Іван Рыгоравіч Пяшко, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Ляшчыцы. Скончыў скідзельскую сярэднюю школу, тэхнічнае вучылішча ў Гродне. Працаваў электрыкам, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Гродзенскага педінстытута настаўнічаў у Шчучынскім раёне, быў на партыйнай працы. Скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1984 года працаваў намеснікам рэдактара Шчучынскай раённай газеты. Жыве ў горадзе Шчучыне.[4]

Творчасць

Аўтар кніг прозы «Чырвоная клубніка» («Мастацкая літаратура», 1977), «Марго з Казарэзаў» (дадатак да часопіса «Вожык», 1992), «Сцэнарый з сямідзясятых» (дадатак да часопіса «Маладосць», 1997), «На тым бразе» (2007), «Сінія васількі» (2015). У 1993 годзеў часопісе «Маладосць» апублікаваная аповесць «Дзе логіка?». Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі прозы «Радня» (на ўкраінскай мове), «Вожык смяецца». Выдаўзборнік гумарэсак «Валуны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1998 года. Стыль Івана Пяшко просты і лаканічны. Часам аўтар звяртаецца да алегарычных вобразаў, вялікую ўвагу надае дэталям. У жыцці пісьменніка было шмат страт: не вярнуўся з вайны бацька, у Сірыі пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку загінуў брат Валянцін, пахаваў сына. Ён востра адчувае боль іншых людзей, і гэта заўважна ў творах. Многія з апавяданняў — аўтабіяграфічныя.[5]

Remove ads

Зноскі

  1. Іван Пяшко(недаступная спасылка). Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.
  2. Іван Пяшко: Хлеб майго дзяцінства. «Дзянніца». 2019-07-07. Архівавана з арыгінала 2 ліпеня 2020. Праверана 2020-07-02.
  3. Іван Рыгоравіч Пяшко(недаступная спасылка). Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2020. Праверана 2 ліпеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads