Іван Аляксандравіч Фамін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Аляксандравіч Фамін
Remove ads

Іван Аляксандравіч Фамін (22 студзеня (3 лютага) 1872, г. Арол — 12 чэрвеня 1936, г. Масква) — рускі і савецкі архітэктар, выкладчык, гісторык архітэктуры. Бацька архітэктара Ігара Фаміна  (руск.) (1904—1989 гг.) і мастака-графіка Іраіды Фаміной (1906—1964).

Хуткія факты Іван Аляксандравіч Фамін, Дата нараджэння ...

Пачаўшы работу ў стылі мадэрн, у пачатку 1910-x гг. Фамін стаў вядучым майстрам пецярбургскай неакласічнай школы. У 1920-я гг. распрацоўваў тэорыю і практыку «пралетарскай класікі». У 1920-я гг. стаў адным з заснавальнікаў сталінскай архітэктуры.

Remove ads

Пачатак кар'еры. Мадэрн

Па заканчэнні класічнай Александраўскай гімназіі ў Рызе, паступіў у Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, які праз два гады пакінуў і паступіў у Імператарскую Акадэмію мастацтваў. У 1896 годзе быў выключаны з Акадэміі па палітычных матывах, працягнуў навучанне ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства, затым у Парыжы, і праз год у Маскве здаў экзамен на права займацца архітэктурнай практыкай.

Працаваў у Маскве ў фірмах Л. М. Кекушава  (руск.) і Ф. В. Шэхцеля  (руск.), у тым ліку на шэхцелеўскіх праектах асабняка Рабушынскага  (руск.) і рэканструкцыі Мастацкага тэатра. У 1900 годзе па замове Маскоўскага гандлёва-будаўнічага акцыянернага таварыства  (руск.) пабудаваў свой першы будынак у Скацертным завулку  (руск.); пазней удзельнічаў у іншых пабудовах Таварыства.

У 1902 годзе Фамін сумесна з І. Я. Бандарэнкам  (руск.) і Ф. В. Шэхцелем арганізаваў у Маскве выстаўку «Мастацтваў і архітэктуры Новага стылю». Аднак спробы стварэння «новай» супольнасці архітэктараў у тыя гады не ўвянчаліся поспехам.

Remove ads

Зноскі

  1. Фомин Иван Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Ivan Aleksandrovich Fomin // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12021673'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q43003820'></a>
Remove ads

Спасылкі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads