Іван Іванавіч Шчэрба
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Іва́навіч Шчэ́рба (нар. 30 лістапада 1956, Паднеўка, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (2009—2012).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 30 лістапада 1956 года ў вёсцы Паднеўка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.
З 1974 года — працаўнік саўгаса, пазней служыў ў войску.
У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Таваразнаўства і арганізацыя гандлю харчовымі таварамі».
У 1980—1985 працаваў на прадпрыемствах Міністэрства гандлю БССР, у 1985—1993 гадах — на прадпрыемствах Беларускай чыгункі.
У 1993—2005 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічных сувязяў, начальнік упраўлення транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі, начальнік упраўлення дарожна-транспартнай палітыкі, начальнік аддзела транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У 2002 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраўніцтва».
У 2005—2006 гадах — начальнік упраўлення транспарту і сувязі Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 30 снежня 2006 года — працаваў намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
З 26 чэрвеня 2009 года па 31 ліпеня 2012 года[1] — Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Узнагароды
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads