Беркут (спецпадраздзяленне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беркут (спецпадраздзяленне)
Remove ads

«Беркут» (укр.: Беркут) — былое падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння МУС Украіны, створанае ў 1992 годзе на аснове аддзелаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП). 25 лютага 2014 года выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў падпісаў загад № 144 «Пра ліквідацыю спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі „Беркут“»[1].

Хуткія факты Падраздзяленне міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут», Гады існавання ...

24 сакавіка 2014 года міністр унутраных спраў Расійскай Федэрацыі Уладзімір Калакольцаў паведаміў, што крымскі «Беркут» захавае сваю назву ў складзе Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі[2].

На запыт «Радыё Свабода» ў 2014 годзе пасля публікацыі сайту газеты «Салідарнасць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Беркуту», прэс-сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не каментуе нізкаякасныя сачыненні на вольную тэму, размешчаныя ў інтэрнэце»[3].

Тым не менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Беркута» ў радах АМАПу[4]. Выданне «Новы Час» працягнула журналісцкі цыкл расследаванняў і ў 2021 годзе, выявіўшы яшчэ больш такіх асоб[5].

Remove ads

Аперацыі

  • 18 ліпеня 1995 «Беркут» удзельнічаў у зрыве пахавання кіеўскага патрыярха Уладзіміра ў Сафійскім саборы. На загад прэзідэнта Кучмы спецаддзелы зладзілі збіццё прадстаўнікоў УПЦ КП на Сафійскій плошчы[6].
  • лістапад — снежань 2013 — «Беркут» удзельнічаў у гвалтоўным разгоне Еўрамайдана ў Кіеве[7][8].

Зноскі

  1. МУС Украіны ліквідавала «Беркут». Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 лютага 2014). Праверана 28 лютага 2014.
  2. Грузьдзіловіч, Алег. МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП . Радыё Свабода (6 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 7 сакавіка 2021.
  3. Івашын, Дзяніс. Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І . Новы Час (2 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Івашын, Дзяніс (2021-02-26). "Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III". Новы Час (8 (716)): 6, 19.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads