Адзіная разліковая інфармацыйная прастора

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адзі́ная разліко́вая інфармацы́йная прасто́ра (АРІП; руск.: Единое расчётное информационное пространство, ЕРИП) — аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь, прызначаная дзеля прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб.

Хуткія факты Адзіная разліковая інфармацыйная прастора, Тып ...

Сістэма створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і ўведзена ў эксплуатацыю ў 2008 годзе. З 2016 года функцыянаванне АРІП забяспечвае ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП». Інфармацыйнай падтрымкай сістэмы займаецца ААТ «Цэнтр банкаўскіх тэхналогій».

Акрамя таго сістэма ўключае ў сябе:

  • АІС «Разлік-ЖКП» — адзіная агульнарэспубліканская інфармацыйная сістэма па ўліку, разліку і налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі.
  • Міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі — сістэма, якая выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і прадастаўлення ім паслуг праз лічбавыя каналы абслугоўвання. Дазваляе спрошчана праводзіць аўтэнтыфікацыю карыстальнікаў пры ажыццяўленні фінансавых і іншых аперацый.
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads