Абана-Тэрмэ

камуна ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Абана-Тэрмэmap
Remove ads

А́бана-Тэ́рмэ (італ.: Abano-Terme, вен.: Àbano) — бальнеялагічны курорт у Італіі, у вобласці Венета, у правінцыі Падуя, у 8 км на паўднёвы захад ад Падуі. Насельніцтва — 19,2 тыс. чал. (2007). Плошча — 21 кв. км.

Хуткія факты Краіна, Правінцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Тэрмы Абана згадваюцца ў творы Клаўдзія Клаўдзіяна. Апісанне тэрм змяшчаецца ў лісце караля остготаў Тэадорыха. Тэрмы былі разбураны ламбардамі ў VI ст. і адноўлены ў XII ст., калі Абана-Баньі, як горад зваўся да 1930 г., стаў аўтаномнай камунай. З 1403 па 1797 гг. горад належаў Венецыянскай рэспубліцы.

У Абана-Тэрмэ адпачывалі і пісалі пра яго ў сваіх творах і лістах Петрарка, Шэкспір, Моцарт, Байран, Гётэ. Тут нарадзіўся ўрач і астролаг П'етра д'Абана.

Remove ads

Славутасці

Сабор Сан-Ларэнса (1780 г.) са званіцай IX—X стст. Царква Мадонна-дэла-Салютэ (1428 г.). Карцінная галерэя Манціроні з працамі Марэта, Рэні, Цьепала.

Недалёка ад горада — жаночы манастыр Сан-Даніэле (XI ст.), абацтва Пралья (XVI ст.).

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads