Абаротнае водазабеспячэнне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абаро́тнае водазабеспячэ́нне — сістэма водазабеспячэння на прадпрыемствах, пры якой адбываецца шматразовы абарот вады ў тэхналагічным працэсе пры абмежаваным яе скідванні ў вадаёмы (да 3 %) ці інш. водапрыёмнікі. Перад паўторным выкарыстаннем адпрацаваную ваду ачышчаюць, ахалоджваюць і апрацоўваюць залежна ад мэтаў вытворчасці ў адкрытых вадаёмах, градзірнях, пырскальных басейнах, ачышчальных устаноўках. Выкарыстанне абаротнага водазабеспячэння замест праматочнага змяншае расход вады, эксплуатацыйныя выдаткі, забруджванне навакольнага асяроддзя.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads