Абель Агілар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абель Агілар
Remove ads

Абель Энрыке Агілар Тапіяс (ісп.: Abel Enrique Aguilar Tapias; нар. 6 студзеня 1985, Багата, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Уніён Магдалена» і нацыянальнай зборнай Калумбіі.

Хуткія факты Абель Агілар, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Агілар з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Дэпартыва» з горада Калі. У асноўным складзе клубу ён дэбютаваў у 2002 годзе. У 2005 годзе ў складзе «Дэпартыва» Абель стаў чэмпіёнам Калумбіі. У тым жа годзе ён перайшоў у італьянскі «Удзінезэ» і быў адразу ж аддадзены ў арэнду ў клуб Серыі B «Асколі» з-за празмернай колькасці ў клубе легіянераў, аднак з-за праблем з афармленнем дакументаў у «Асколі» знаходзіўся ўсяго месяц, не паспеўшы дэбютаваць за клуб.

Ва «Удзінезэ» Абель не здолеў зачапіцца за асноўны склад, што прывяло да сталага знаходжання ў розных клубах у арэндзе. Пасля сканчэння кантракту з «Удзінезэ», ігрок падпісаў сталы кантракт з «Эркулесам». Улетку 2012 года ён перайшоў у «Дэпартыва» з Ла-Каруньі, і ўжо 20 жніўня ў матчы супраць «Асасуны» дэбютаваў за новую каманду[3].

З 2013 года з’яўляўся іграком французскай «Тулузы». У сезоне 2015/16 з-за траўмы страціў месца ў складзе, і ў канцы трансфернага акна ў студзені 2016 года перайшоў у партугальскі клуб «Белененсіш». 12 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў Калумбію, падпісаўшы трохгадовы кантракт з «Дэпартыва».

У жніўні 2018 года перайшоў у клуб «Далас» з амерыканскай МЛС. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў Калумбіі, папоўніўшы склад клуба «Уніён Магдалена», дзе стаў капітанам.

Міжнародная

Агілар прымаў удзел у гульнях моладзевай зборнай Калумбіі. А ў 2004 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Калумбіі на ўдзел у Кубку Амерыкі ў Перу. На турніры Абель забіў два галы: у матчы групавога этапу супраць гаспадароў першынства і 1/4 фіналу супраць зборнай Коста-Рыкі.

Remove ads

Дасягненні

Сцяг Калумбіі Дэпартыва:

  • Чэмпіён Калумбіі: 2005

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads