Абеліск (Свіслач)

Свіслач From Wikipedia, the free encyclopedia

Абеліск (Свіслач)map
Remove ads

Абеліск  — помнік у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці, размешчаны ў цэнтры плошчы Карла Маркса.

Хуткія факты Абеліск, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Плошча з абеліскам у 1915-18 гг.
Thumb
Помнік у першай палове XX ст.

20-метровы абеліск з пазалочаным шарам і шпілем быў узведзены графам Вікенціем Тышкевічам у цэнтры рынкавай плошчы ў другой палове XVIII стагоддзя ў гонар знакамітага Свіслацкага кірмашу як сімвал дабрабыту і працвітання мястэчка[1].

У верасні 1939 года абеліск быў разбураны. Паводле легенды, калі ў 1939 годзе шпіль быў падарваны, знайшлі капсулу з пасланнем аб тым, што горад будзе квітнець, пакуль стаіць гэты слуп[1].

У 2017 годзе, перад абласным фестывалем працаўнікоў вёскі «Дажынкі», шпіль быў адноўлены за кошт Ваўкавыскага мясакамбіната, Беллакта, «Новы Двор-Агра» і жыхароў раёна, пра што сведчыць шыльда[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Праект «Бацькаўшчына»: Мінулае і сучаснае побач. 12 Мая’22(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2022. Праверана 12 ліпеня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads