Абразія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абразія
Remove ads

Абра́зія (ад лац.: abrasio — саскрабанне) — разбурэнне хвалямі і прыбоем берагоў акіянаў, мораў, азёраў, вадасховішчаў.

Thumb
Механізм абразійнага працэсу і ўтварэння кліфа.
Thumb
Польскае ўзбярэжжа Балтыйскага мора

Вылучаюць механічную (асноўную), хімічную і тэрмічную абразію. Механічная абразія — гэта разбурэнне берагоў ударамі хваль і абломкаў горных парод; хімічная — разбурэнне берагоў, якія складзеныя з распушчальных парод (карбанаты, сульфаты і інш.), хімічна агрэсіўнай вадой вадаёмаў; тэрмічная — разбурэнне берагоў, складзеных шматгадовамёрзлымі пародамі або лёдам у выніку цеплавога ўздзеяння вады. Хімічная і тэрмічная абразія заўсёды суправаджаюцца механічнай (асноўнай).

Інтэнсіўнасць залежыць ад сілы хвалевага ўздзеяння, геалагічнай будовы і стромкасці берагоў, велічыні нахілу прылеглай зоны дна і інш. Найбольш інтэнсіўна абразія развіваецца на ўзбярэжжах са значнай глыбінёй, дзе ёсць стромкі падводны схіл, і ўся кінетычная энергія хваль затрачваецца на разбурэнне берага. Інтэнсіўнасць абразіі залежыць ад аб’ёму пераноснага абломкавага матэрыялу, цвёрдасці разбураных горных парод, інтэнсіўнасці хвалевапрыбойнай дзейнасці.

Пры абразіі паслядоўна ўтвараюцца спецыфічныя формы рэльефу: хвалевапрыбойная ніша і прыхіленая намыўная акумуляцыйныя тэраса (пляж), амаль вертыкальны берагавы ўступ (абрыў) — кліф, падводны нахільны схіл або пляцоўка (тэраса) — бенч. Па берагах нярэдка скопішча пяску, галькі, жвіру. У падводнай частцы з павелічэннем глыбіні залягаюць па чарзе галька, жвір, буйны і дробны пясок, гліністы глей.

З прычыны абразіі берагавая лінія выраўніваецца. У выніку абразіі паступова памяншаецца ёмістасць вадасховішчаў, бо залівы запаўняюцца асадкавым матэрыялам.

Працягласць абразійных участкаў берагоў вадаёмаў Зямлі складае каля 400 тыс. км (51 % агульнай даўжыні). У многіх месцах на прадухіленне абразіі выдаткоўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads