Абраз Маці Божай Браслаўскай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абраз Маці Божай Браслаўскай
Remove ads

Абраз Маці Божай Браслаўскай, абраз Маці Божай Валадаркі азёраў — адна з хрысціянскіх святынь у Беларусі. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (г. Браслаў, Віцебская вобласць).

Thumb
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Браслаў), галоўны алтар і абраз Маці Божай Браслаўскай

Гісторыя

На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцеха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. XVII ст. манастыр стаў уласнасцю ўніяцкай царквы, і ў ім пасяліліся базыльяне. Тут, за тры кіламетры ад Браслава, знаходзілася асабліва шанаваная вернікамі цудадзейная ікона Маці Божай, якой вернікі аддавалі пашану падчас свята, якую пачалі называць Маці Божай Манастырскай.

З актаў віленскага архіву вядомы трагічны лёс манастыра базыльянаў. У 1832 г. ад удару маланкі ўспыхнуў пажар, які знішчыў усе пабудовы. Ацалеў толькі абраз Маці Божай. Мясцовае паданне гаворыць, што манахі самі падпалілі свой манастыр падчас буры, баючыся, што пасля касацыі закону базыльянаў і Уніі ён будзе аддадзены праваслаўным. Ацалелы цудатворны абраз з базыльянскага манастыра пазьней быў змешчаны ў браслаўскім касцёле. У 1999 г. дыяцэзіяльны біскуп новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін прызначыў браслаўскі касцёл пад тытулам Нараджэння Маці Божай марыйным санктуарыем Маці Божай Валадаркі азёраў[1].

У сакавіку 2009 года Папа Рымскі Бенядыкт XVI блаславіў кароны для цудатворнага браслаўскага абраза. 22 жніўня ў Браславе архібіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр  (ням.) здзейсніў каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Валадаркі азёраў[2]. Гэта сёмы выпадак ускладання Папскіх карон на цудатворныя абразы ў рымска-каталіцкіх храмах Беларусі і першы — на Віцебшчыне[3]. Апякуюць Санктуарыум Маці Божай Валадаркі азёраў ксяндзы-сальватарыяне.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads