Неспіш

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Неспішmap
Remove ads

Не́спіш (трансліт.: Niespiš) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 4 км на ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Рубеж. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Хуткія факты Неспіш, Морфаметрыя ...
Remove ads

Агульнае

Плошча паверхні возера 4,26 км². Найбольшая глыбіня 6,3 м. Даўжыня 4,13 км. Найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 16,5 км. Аб’ём вады 13,8 млн. м³. Плошча вадазбору 781 (761[1]) км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, на паўночным-захадзе абразійныя. Берагі нізкія, пясчаныя, задзернаваныя. Берагавая лінія звілістая, утварае шмат заліваў і мысоў. Пойма шырынёй 5—10 м. Падводная частка катлавіны складаецца з 3 плёсаў. Дно да глыбіні 4,5 м выслана пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем. На возеры 15 астравоў агульнай плошчай 0,31 км² (Доўгі, Высокі, Манастыр і інш.). Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 160 м.

Возера эўтрофнае, праточнае. Упадаюць ручаі, працякае рака Друйка, злучаючая Неспіш з возерам Недрава. Пратокай злучана з возерам Войса.

Remove ads

Флора і фаўна

У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, плотка і іншыя віды рыб.

Населеныя пункты

На беразе возера знаходзяцца наступныя вёскі:

Турызм

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads