Абрам Аронавіч Столяр
матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абрам Аронавіч Сто́ляр[3] (20 лютага 1919, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — 6 мая 1993, Масква) — беларускі матэматык і педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў калоніі Тарутынэ на поўдні Бесарабіі. Скончыў мужчынскі ліцэй у Чатаця-Албэ (сучасны Белгарад-Днястроўск), вучыўся ў Вышэйшай політэхнічнай школе ў Бухарэсце[4]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе[4]. Завочна[4] скончыў Бухарскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1948 года выкладаў логіку ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы[4].
З 1951 года выкладаў матэматыку ў сярэдняй школе ў Магілёве[4]. У 1951—1992 гадах працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (асістэнт, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце). У 1992 годзе А. А. Столяр пераехаў у Маскву і працаваў у Маскоўскім педагагічным інстытуце[5][4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу навучання матэматыцы, прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання і разам з іншымі навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5 класаў сярэдняй школы[3]. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў[3].
У 1979 годзе ўзначаліў арганізаваную ім пры Магілёўскім педагагічным інстытуце навукова-даследчую лабараторыю навучання і разумовага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе былі распрацаваны першы падручнік па матэматыцы для падрыхтоўчых класаў дзіцячага сада («Матэматыка 0»)[4]. Таксама распрацаваў развіваючыя гульні для дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту[4].
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977).
Бібліяграфія
Сярод апублікаванага:
- Элементарное введение в математическую логику / А. А. Столяр. — М., 1965;
- Методы обучения математике: учебное пособие для ин-тов / А. А. Столяр. — Мн.: Высшая школа, 1966. — 190 с. — 15 000 экз.;
- Логические проблемы преподавания математики : автореферат дисссертации … доктора педагогических наук : 13.731 / Столяр А. А. — Москва, 1969;
- Логическое введение в математику / А. А. Столяр. — Минск, 1971;
- Векторное построение геометрии / Н. М. Рогановский, А. А. Столяр. — Минск, 1974;
- Основы современной школьной математики / А. А. Столяр, Н. М. Рогановский. — Минск, 1975;
- Сколько сторон у поверхности / Е. В. Коробенок, А. А. Столяр. — Минск, 1985;
- Педагогика математики: учебное пособие для физ.-мат. фак. пед. институтов / А. А. Столяр. — 3-е изд., перераб. и доп. — Минск: Вышэйшая школа, 1986. — 413, [1] с.: ил.; 21 см. — Библиогр.: с. 409. — 9000 экз.
- Зачем и как мы доказываем в математике / А. А. Столяр. — Минск, 1987;
- Формирование элементарных математических представлений у дошкольников / под ред. А. А. Столяра. — М., 1988;
- Методика начального обучения математике [Текст] : учебное пособие для вузов / ред.: А. А. Столяр, В. Л. Дрозд. — Минск : Высшая школа, 1988. — 254 с. : ил. — 27 000 экз. — ISBN 5-339-00008-7;
- Математика в 1 классе / А. А. Столяр. — Минск, 1992.
Remove ads
Зноскі
- Педагоги и психологи мира — 2012.
- Абрам Аронович Столяр Архівавана 21 чэрвеня 2024. (руск.) // Бібліяграфічная энцыклапедыя «Образование, наука, культура»
- Столяр Абрам Аронавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads