Абрам Саламонавіч Векслер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абрам Саламонавіч Векслер
Remove ads

Абра́м Саламонавіч (Шлёмавіч) Ве́кслер (22 студзеня 1905, Горкі, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 12 ліпеня 1974, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі мастак. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у кіно.

Хуткія факты Абрам Саламонавіч Векслер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын сталяра-чырванадрэўшчыка. Абрам Векслер з’яўляецца малодшым братам мастака Міхаіла Векслера (1898—1974).

У 1917 і 1921-22 гадах працаваў у Мастацка-дэкаратыўных майстэрнях Віцебска (чаляднік, маляр-дэкаратар). Служыў добраахвотнікам у Чырвонай Арміі ў Туркестане.

У 1921—1922 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце ў Юдаля Пэна, затым — у Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай. Сябра УНОВИСа. Захавалася адна з яго вучэбных прац — супрэматычная пастановачная кампазіцыя («Статычная канструкцыя № 6. Супрэматызм», Вяцкі мастацкі музей). У 1922 годзе разам з іншымі вучнямі Віцебскай школы пераязджае ў Пецярбург. На працягу года жыве ў Ермалаевай, удзельнічае ў творчых вечарынах, дзе бывалі Міхаіл, Павел Філонаў і іншыя мастакі.

У 1922—1925 гадах праходзіў навучанне ў петраградскім (затым — ленінградскім) ВМАТЭМАЙСе, спачатку на агульным курсе, потым на паліграфічным факультэце. У якасці практыканта працаваў у Гінхуку (1924). У маі 1924 года перавёўся ў Дэкаратыўны інстытут, дзе спачатку быў практыкантам, потым чаляднікам-жывапісцам. У 1926 годзе апынуўся ў Гомелі, падпрацоўваў рабочым-рэтушэрам, мастаком у тэатры. Вярнуўся ў Ленінград, служыў у Чырвонай Арміі ў палку сувязі (1927-29).

З 1927 па 1966 год працаваў на ленінградскай кінафабрыцы «Саўкіно» (у розныя гады — «Саюз-кіно», «Росфільм», «Ленфільм») памочнікам, мастаком-дэкаратарам, мастаком.

У 1951 годзе атрымаў прыз Канскага кінфестывалю за найлепшыя дэкарацыі да фільма «Мусаргскі».

Сын — кінааператар Юрый Абрамамавіч Векслер. Дачка — тэатральны грымёр Ліяна Абрамаўна Рапапорт.

Thumb
Абрам Векслер. Статычная плоскасная канструкцыя. Пачатак 1920-х.
Thumb
Абрам Векслер у апошнія гады жыцця
Remove ads

Фільмаграфія

  • 1931 — Чалавек за бортам
  • 1932 — Таварны № 717
  • 1933 — Салдацкі сын
  • 1934 — На Месяц з перасадкай
  • 1936 — Федзька
  • 1938 — Вялікі грамадзянін
  • 1939 — Чацвёрты перыскоп
  • 1941 — Антон Іванавіч злуецца
  • 1943 — У імя Радзімы
  • 1944 — Марскі батальён
  • 1947 — Новы дом
  • 1949 — Акадэмік Іван Паўлаў
  • 1950 — Мусаргскі
  • 1952 — Рымскі-Корсакаў
  • 1953 — Алека (сум. з В. Воліным)
  • 1954 — Утаймавальніца тыграў
  • 1956 — Таленты і прыхільнікі
  • 1956 — Мядовы месяц
  • 1958 — Містар Ікс (сум. з Я. Енеем)
  • 1958 — Начны госць
  • 1959 — Не май 100 рублёў…
  • 1960 — Балетныя мініяцюры
  • 1961 — Паднятая цаліна (3-я серыя)
  • 1962 — Дзікі сабака дынга
  • 1963 — Каін XVIII («Два сябра»)
  • 1964 — Вернутая музыка
Remove ads

Зноскі

  1. Abram Solomonovič Veksler // CONOR.SR
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q101552642'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads