Юдаль Пэн
беларускі мастак яўрэйскага паходжання (1854—1937) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юдаль Моўшавіч (Іегуда Майсеевіч) Пэн[1] (за савецкім часам таксама Юрый; ідыш: יודל פּען — Юдл Пэн[2]; 24 мая (5 чэрвеня) 1854, Новааляксандраўск, Віленская губерня — ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937, Віцебск) — беларускі[3] мастак-жывапісец яўрэйскага паходжання, педагог.
Remove ads
Біяграфія


Юдаль Пэн нарадзіўся 24 мая (5 чэрвеня) 1854 года ў горадзе Новааляксандраўск[4] (цяпер Зарасай, Літва) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і[5]. Артадаксальная сям’я лічыла грахоўнай цягу да малявання, але хлопчык працягваў свае спробы. Згодна рэлігійнай традыцыі, ён не маляваў у суботы, гэта ж замінала яму вырашыцца на атрыманне прафесійнай адукацыі[4]. Рана асірацеў, з 1867 года працаваў чаляднікам маляра ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію мастацтваў[4]. Вучыўся ў Паўла Чысцякова. Па заканчэнні Акадэміі (1886) жыў у Дзвінску і Рызе.
У 1898 годзе пасяліўся ў Віцебску і адкрыў там прыватную Школу малявання і жывапісу (1897—1918)[4] — першае ў Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае вучылішча. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ілля Мазель, Яфім Мінін, Леў Лейтман, Аскар Мешчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давід Якерсон. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна Маркам Шагалам было створана Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. У 1922 годзе Пэн стаў прарэктарам па навучальнай частцы і сябрам праўлення, аднак праз год па прыходзе новага дырэктара Міхаіла Керзіна ён сышоў з пасады[6]. Пачаў на палову стаўкі выкладаць маляванне ў механічным тэхнікуме, прыватна займаўся з сваімі вучнямі. У 1927 годзе Пэну было прысуджанае званне Заслужанага яўрэйскага мастака.

Апошнія гады жыцця амаль не браў вучняў, але працягваў працаваць. Мастак быў забіты ў сваёй віцебскай хаце ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Дакладныя абставіны забойства не высветленыя дагэтуль. Паводле афіцыйнай версіі, быў забіты сваякам з сям’і Файнштэйн з мэтай авалодання спадчынай[7]. Забойцы атрымалі ад 2 да 10 гадоў зняволення[7]. Паводле некаторых версій, да забойства мог быць датычны НКУС. Прычынай забойства маглі быць сувязі з Маркам Шагалам і планы з’ехаць з краіны[8].
Пахаваны на Старасямёнаўскіх могілках Віцебска.
Remove ads
Творчасць

Творчасць Пэна дастаткова слаба вывучана, вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком[9]. Як мастак Пэн пачаў з пейзажаў («Вуліца ў Віцебску», канец 1890-х гг.), Аднак у 1900-х гадах звярнуўся, галоўным чынам, да малюнку побыту яўрэйскай беднаты (карціны «Развод», 1907, «У пярэднім пакоі ў пана», створана да 1912; «У пякарні» — 1918), а таксама падзей 1905 («Пасля забастоўкі»), імкнучыся спалучаць глыбіню псіхалагічных характарыстык і манументалізацыі вобразаў, дэталёвае прайграванне натуры і мастацкае абагульненне. Асабліва ўражлівыя карціны-партрэты (дакладней — партрэты ў інтэр’еры), у якіх Пэн увасобіў у звыклым для іх асяроддзі пэўныя чалавечыя тыпы («Стары салдат», 1902; «Сляпы музыка», канец 1910-х гг., «Сват», 1926) або характары («Стары рабін», «Дзяўчына ў белым», абедзве — да 1907 г.). Звычайна ў партрэтах абагульнены душэўны стан чалавека: матчын туга («Ліст з Амерыкі», 1913), пакора лёсу («Стары кравец», 1910-я гг.), поўная глыбокай пашаны засяроджанасць («За ранішнім лістом Талмуда» — партрэт Т. Каплана, каля 1910 г.) і да т. п[4].
Тэмы палотнаў мастака з’яўляецца максімальна рэалістычнымі і па-жыццёва прыземленымі. Самыя любімыя сюжэты карцін Пэна — партрэты ў інтэр’еры (пераважна з жыцця местачковых яўрэяў). Любоўна выпісваючы дэталі, ён часта стылізаваў свае рэчы пад класіку «рэмбрандтаўскага» 17 стагоддзя[10].
Remove ads
Памяць

- Пасля смерці Пэна ў Віцебску была створаная яго галерэя жывапісу. Цяпер працы Пэна захоўваюцца ў Віцебскім мастацкім музеі і Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
- У 1999 і 2004 годзе былі выпушчаныя паштовыя маркі Беларусі, прысвечаная Пэну.
- 1 сакавіка 2007 года ў Віцебску ў гонар Юдаля Пэна была адкрытая мемарыяльная дошка[11] на месцы дома, дзе ён жыў і працаваў з 1897 па 1937 год[12].
Галерэя
- Талмудзіст
- Развод, 1910
- Гадзіншчык, 1914. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Стары шавец, 1910-я
- Партрэт Алены Якерсон, 1919
- Партрэт Язэпа Туржанскага, 1910-я. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Партрэт невядомага, 1917. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Снеданне, аўтапартрэт, 1932. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Домік з козачкай, 1920-я. Кардон, алей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Аўтапартрэт з Музай і Смерцю. 1924. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- Аўтапартэт на паштовай марцы Беларусі, 2004
Remove ads
Зноскі
- Варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн., 2001, С.154
- Ліст без даты да Д. А. і А. А. Якерсонаў. У канцы ліста мастак падпісваецца Ваш верный поданный белорусский художник Ю. М. Пэн. Крыніца: Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
- Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
- Юдель Пэн (руск.)(недаступная спасылка). artchive.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2019. Праверана 11-11-2019.
- Кто все-таки убил Пэна? Малоизвестные факты о громком преступлении в Витебске (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 11-11-2019.
- Сергей Трефилов. НКВД зверски убил учителя Шагала Юделя Пэна, когда он решил отдать свои картины за границу? (руск.). kp.by. Праверана 11-11-2019.(недаступная спасылка)
- Иегуда Пэн Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads