Абрус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Абрус
Remove ads

Абрус, настольнік[1], скацерка[2], настольніца, стальніца, сурвэта — тканы, вязаны або плецены ў самыя розныя віды і ўзоры выраб, якім засцілаюць стол.

Thumb
Абрус на стале

Гісторыя

Thumb
Беларускі абрус

Меў побытавае, святочнае, сімвалічнае значэнне, абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты. Найбольш, на беларускіх землях, вядомы белы колер абрусаў, але дадаваліся на абрусы і іхныя берагі ці махры і іншыя колеры. У многім стыль абруса блізкі да ручніка, суадносіцца і з народнымі строямі. Вызначаюцца турава-мазырскія, мотальскія, ляхавіцкія, капыльска-клецкія, панямонскія, паазерскія, наддзвінскія і іншыя абрусы матэрыяламі, мясцовай тэхнікай, формай і ўзорам. Некаторыя народныя матывы і вобразы выкарыстоўваюцца і сёння прамысловасцю, якая вырабляе абрусы з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак.

Remove ads

Функцыі

Абрус выконвае некалькі функцый:

  • абараняе дарагую (з каштоўных парод дрэва, мармуру) паверхню стала ад забруджванняў і пашкоджанняў;
  • прыкрывае дэфекты паверхні стала
  • з’яўляецца элементам дэкору памяшкання

Зноскі

  1. Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Абрус // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0496-9.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads