Рысарджымента
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рысарджымента (італ.: il risorgimento — адраджэнне, абнаўленне) — гістарыяграфічны тэрмін, які пазначае перыяд барацьбы за палітычнае аб’яднанне Італіі.

Remove ads
Тэрмін
Спачатку слова ўжывалася па аналогіі з Il Rinascimento (эпоха Адраджэння) і ўжывалася выключна ў культурна-літаратурным кантэксце. І толькі пры Віторыа Альф’еры (1749—1803) яго значэнне пачало паступова пашырацца ў бок меркаванага аб’яднання Італіі ў палітычным, культурным і нацыянальным плане.
Храналогія
- 1820 — пачатак паўстання ў Неапалітанскім каралеўстве, пазней задушанага аўстрыйскай інтэрвенцыяй.
- 1821 — хваляванні распаўсюджваюцца на П’емонт па ініцыятыве сакрэтнага таварыства, кіруемага Сантароза і Канфаланьеры; паўстанне таксама было задушана аўстрыйцамі.
- 1831 — аўстрыйцы душаць яшчэ адно паўстанне — у герцагстве Пармскім. Джузэпэ Мадзіні засноўвае ў Марселі «Маладую Італію», патрыятычны рух, які змагаўся за аб’яднанне Італіі і ўключэнне яе ў еўрапейскі кантэкст.
- 1833 — няўдалая спроба «Маладой Італіі» падняць паўстанне ў Генуі.
- 1848—1849 — «Пяць дзён Мілана» і першая вайна з Аўстрыяй за незалежнасць, якая завяршылася няўдала (перамір’е ў Віньяле і міланскі мірны дагавор), аднак адыграла важную ролю ў развіцці і распаўсюджванні патрыятычных настрояў.
- Чэрвень—ліпень 1857 — экспедыцыя Пізакане: няўдалая спроба падняць паўстанне ў Неапалітанскім каралеўстве.
- 1859—1860 — другая вайна за незалежнасць, у выніку якой адбываецца аб’яднанне Сардзінскага каралеўства з Ламбардыяй, Тасканай, Раманьяй, Пармай і Модэнай, у якіх прайшло ўсенароднае галасаванне. Высадка Джузэпэ Гарыбальдзі ў Сіцыліі і аб’яднанне з Сардзініяй Каралеўства абедзвюх Сіцылій.
- 17 сакавіка 1861 года — новы парламент абвяшчае Італьянскае каралеўства на чале з Віктарам Эмануілам II.
- Жнівень 1862 г. — першы паход Гарыбальдзі на Рым.
- 1866 — трэцяя вайна за незалежнасць у саюзе з Прусіяй (гл. Аўстра-пруская вайна), падчас якой да Італіі была далучаная вобласць венетаў з Венецыяй.
- Чэрвень 1867 г. — другі паход Гарыбальдзі на Рым.
- Верасень 1870 — італьянскія войскі ўступаюць у Рым, з якога выведзены французскі гарнізон (гл. Франка-пруская вайна).
- Чэрвень 1871 г. — італьянская сталіца была перанесена ў Рым.
Remove ads
Бібліяграфія
- Giuseppe Berti. Russia e stati italiani nel Risorgimento. Torino, 1957. (італ.)
- Indro Montanelli. L’Italia del Risorgimento. Milano, 1972. (італ.)
- Franco Valsecchi. L’Italia del Risorgimento e l’Europa delle nazionalità. Roma, 1978. (італ.)
- Walter Maturi. Interpetazioni del Risorgimento. Torino, 1962. (італ.)
- Luigi Tomaz, In Adriatico nel secondo millennio, Presentazione di Arnaldo Mauri, Think ADV, Conselve, 2010. (італ.)
Спасылкі
- F. Tarozzi, Risorgimento Архівавана 11 кастрычніка 2010.
- Kампанія Solferino e San Martino
- Бібліятэка дакументаў, якія маюць дачыненне да Рысарджымента Архівавана 19 мая 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads