Італьянскі фашызм

распрацаваная ў Італіі ідэалогія From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Італьянскі фашызм — таталітарная, нацыяналістычная палітыка дзяржаўнага капіталізму, якую праводзіў у Італіі прэм'ер-міністр Беніта Мусаліні з 1922 па 1943 год.

Хуткія факты Гісторыя Італіі, Старажытны свет ...

Этымалагічна «фашызм» паходзіць ад італьянскага «fascio» (лігі), а таксама ад лацінскага «фасцыя» (пучок) — гэта старажытны сімвал рымскай адміністрацыі. Беніта Мусаліні, які кіраваўся ідэяй аднаўлення Рымскай імперыі, выбраў пасля Першай сусветнай вайны фасцыі сімвалам сваёй партыі, адсюль і пайшла яе назва — фашысцкая. Мусаліні прыняў фасцыю як сімвал фашысцкай партыі ў 1919 годзе пры стварэнні «fasci di combattimento» (баявых ліг).[1][2][3] Гісторыі прыходу фашыстаў да ўлады была прысвечана Выстаўка фашысцкай рэвалюцыі.

У палітычнай навуцы італьянскі фашызм азначае сінкрэтычную мадэль урада, з якой атрыманы і іншыя разнавіднасці фашызму — але яны не маюць агульных палітычных і філасофскіх рыс «фашысцкага мінімуму», тактычных, культурных і ідэалагічных прынцыпаў. У XX стагоддзі аўтарытарна-нацыяналістычныя рухі з'яўляліся па ўсім свеце: нацызм у Германіі пад кіраўніцтвам Гітлера, перанізм у Аргенціне пад камандаваннем генерала Перона, фалангізм у Іспаніі пад вяршэнствам Франка, Жалезная гвардыя ў Румыніі, інтэгралізм у Бразіліі, Аксьён франсез і Агнявыя крыжы ў Францыі, Скрыжаваныя стрэлы ў Венгрыі, аўстрафашызм Энгельберт Дольфуса ў Аўстрыі, этатызм Сёва ў Японіі, рэксізм у Бельгіі, Усташы ў Харватыі і шматлікія іншыя.

Да Другой сусветнай вайны фашысты лічылі, што яны маюць агульныя філасофскія прынцыпы: лідар, аднапартыйная сістэма, сацыяльны дарвінізм, элітарызм. Але кожны ўрад прытрымліваўся дыскрэтнага нацыянальнага фашызму, напрыклад: партугальская клерыкальна-карпаратыўная Новая дзяржава пад кіраўніцтвам Салазара; іспанскі саюз паміж фалангістамі, канцылярскімі фашыстамі на чале з Франка. У 1945 годзе большасць фашысцкіх урадаў адмежаваліся ад нацызму, каб разнастайнасць іх нацыянальных фашысцкіх ідэй не было прыраўнавана да гітлераўскай мадэлі нацыянал-сацыялізму[4][5].

Remove ads

Дактрына

Thumb
Філосаф Джавані Джэнціле — адзін з бацькоў італьянскага фашызму

Асноўныя ідэі італьянскага фашызму былі выкладзены ў кнізе «Дактрына фашызму», а таксама ў творах Джавані Джэнціле, заснавальніка тэорыі «актуалістычнага ідэалізму», якая з'яўлялася асноўнай для фашыстаў.

Дактрына абвяшчала мір дзеянняў у вобласці чалавецтва, адпрэчвала «вечны мір» як штосьці фантастычнае. Фашысты сцвярджалі, што чалавек і чалавецтва не могуць жыць без вайны.

Remove ads

Зноскі

  1. Laqueuer, Walter." Comparative Study of Fascism" by Juan J. Linz. Fascism, A Reader’s Guide: Analyses, interpretations, Bibliography. Berkeley and Los Angeles: University of California Press, 1976. p. 15 «Fascism is above all a nationalist movement and therefore wherever the nation and the state are strongly identified.»
  2. Laqueur, Walter. Fascism: Past, Present, Future. Oxford University Press, 1997. p. 90. «the common belief in nationalism, hierarchical structures, and the leader principle.»
  3. Koln, Hans; Calhoun, Craig. The Idea of Nationalism: A Study in its Origins and Background. Transaction Publishers. Pp 20.
    University of California. 1942. Journal of Central European Affairs. Volume 2.
  4. The Columbia Encyclopedia, Fifth Edition, (1993) pp. 926-27
  5. Mediterranean Fascism by Charles F. Delzell
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads