Авеніда Паўліста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авеніда Паўліста (парт.: Avenida Paulista) — важная магістраль горада Сан-Паўлу, буйнога фінансавага цэнтра Бразіліі. Працягласць 2700 м, шырыня 50 м.

Адкрыта ў канцы XIX стагоддзі ў рамках пашырэння горада. Слова «паўліста» азначае «жыхар Сан-Паўлу». У наш час авеню забудавана галоўным чынам сучаснымі шматпавярховымі офіснымі будынкамі. Дарога праходзіць па найбольш высокіх участках Сан-Паўлу.,
Уздоўж гэтага праспекта засяроджана вялікая колькасць фінансавых і культурных устаноў. Пасля 1960 года тэрыторыі, якія прылягаюць да праспекта, сталі адным з асноўных бізнес-цэнтраў горада.
Праспект гуляе важную ролю ў жыцці горада Сан-Паўлу, з'яўляючыся яго славутасцю аналагічна Елісейскім Палям у Парыжы і Пятай авеню ў Нью-Ёрку.
Remove ads
Гл. таксама
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авеніда Паўліста
- Сан-Паўлу
- Елісейскія палі
- Пятая авеню
- Брадвей
- Пасеа-дэ-ла-Рэформа
- Міранты-ду-Валі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads