Авёс шчаціністы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авёс шчаціністы[1][2][3] (Avena strigosa) — від аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Remove ads
Распаўсюджванне
Авёс шчаціністы распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, у гарах Іспаніі, Партугаліі і Англіі культывуецца ў якасці харчовай і кармавой (зялён корм і сена) расліны.
На Беларусі зрэдку трапляецца па ўсёй тэрыторыі як пустазелле яравых культур[4].
Біялогія
Расліна квіце ў чэрвені-ліпені.
Апісанне
Вышыня расліны 40-100 сантыметраў. Сцябло голае. Лісце доўгае, тонказавостранае, шурпатае. Мяцёлкі раскідзістыя альбо аднабокія.
Каласкі 2-3-кветныя, з доўгімі бурымі асцюкамі, без сучляненняў, аддзяляюцца адін ад аднаго толькі пры адломліванні каласковай восі.
Зярняўкі валасістыя, пры выспяванні не асыпаюцца.
Расліна ўстойлівая да грыбковых захворванняў[4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads