Авітэлінозы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Авітэлінозы (лац.: Avitellinoses) — паразітарныя захворванні жвачных млекакормячых, выкліканыя стужачнымі чарвякамі роду Avitellina. Да авітэлінозаў схільныя вярблюды, авечкі і каровы Цэнтральнай Азіі і паўночныя алені Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Паразіт жыве ў тонкім кішачніку і можа выклікаць гібель гаспадара.

Сімптомы і прафілактыка

Максімальная гібель жывелы ад дадзенага захворвання назіраецца вясной і восенню. Тэрмінальная стадыя захворвання развіваецца вельмі хутка: у жывелы з’яўляюцца курчы, парушэнне каардынацыі рухаў і дыспептычныя з’явы. Жывела гіне на працягу некалькіх гадзін. Метады лячэння дадзенага захворвання не распрацаваны. У якасці прафілактыкі ў раенах з высокай заражанасцю жывелу спрабуюць прэвентыўна дегельмінтазаваць

Remove ads

Узбуджальнік

Авітэліноз выклікаюць чэрвіі роду Avitellina, якія на стадыі стробілы дасягаюць у даўжыню 3,5 метраў пры шырыні 2,2 міліметра. Жвачныя для іх з’яўляюцца канчатковымі гаспадарамі, у якіх ажыццяўляецца палавое размнажэнне. Дадзеныя аб астатніх частках жыццёвага цыклу чарвей фрагментарныя. Вядома, што для віду Avitellina arctica, паразіта паўночных аленяў, у ролі прамежкавага гаспадара выступае нагахвостка Onychiurus taimyrica[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads