Авіяносны крэйсер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Авіяносны крэйсер
Remove ads

Авіяно́сны крэ́йсер (англ.: aviation cruiser, англ.: aircraft cruiser, англ.: carrier cruiser, англ.: seaplane cruiser) — разнародная па сваіх характарыстыках група караблёў, якая спалучае ў сабе элементы крэйсерскага ўзбраення (артылерыя; супрацьлодкавыя, зенітныя, супрацькарабельныя ракетныя комплексы) і авіяцыйнае ўзбраенне.

Thumb
Цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Флоту Савецкага Саюза Кузняцоў»: 12 ПУ ПКРК «Граніт», 6 × 8 ВПУ ЗРК «Кінжал» (192 ЗУР), 8 ЗРАК «Корцік», 2 РБУ-12000, 6 × 6 30-мм аўтамат АК-630М
Thumb
Артылерыйскі авіяносны крэйсер HMS Furious з кармавой гарматнай вежай калібра 457 мм
Thumb
Цяжкі авіяносны крэйсер «Наварасійск»: 8 ПУ ПКРК «Базальт» (16 ПКР П-500), 1 × 2 ПЛРК «Віхор» (16 ПЛУР), 2 × 2 ЗРК «Шторм» (96 ЗУР), 2 × 2 ЗРК «Аса-М» (40 ЗУР), 2 × 12 РБУ-6000, 2 × 2 76-мм аўтамат АК-726, 8 × 6 30-мм аўтамат АК-630М, 2 × 5 ТАЯ 533 мм

Да авіяносных крэйсераў можна аднесці наступныя тыпы караблёў:

  • крэйсеры 1930-х гадоў, абсталяваныя для базавання гідрасамалётаў (шведскі крэйсер «Готланд», японскі крэйсер «Магамі»);
  • крэйсеры-верталётаносцы, якія будаваліся ў 1960-х гадах (савецкія «Масква» і «Ленінград», французскі крэйсер «Жанна д’Арк», італьянскія «Андрэа Дорыя» і «Віторыа-Венета»);
  • цяжкія явіяносныя крэйсеры (ЦАКР, ЦАВКР), якія будаваліся ў СССР з 1970-х гадоў («Кіеў», «Мінск», «Наварасійск», «Адмірал Гаршкоў», «Адмірал Кузняцоў», недабудаваныя «Вараг» і «Ульянаўск»);
  • італьянскі авіяносны крэйсер «Джузэпэ Гарыбальдзі» (увайшоў у строй 30 верасня 1985);
  • японскія эскадраныя мінаносцы-верталётаносцы тыпу «Хюга» (у строй увайшлі два караблі 18 сакавіка 2009 і 14 сакавіка 2011).

З некаторай нацяжкай да авіяносных крэйсераў можна аднесці некалькі тыпаў караблёў, якія ніколі афіцыйна не называліся, аднак валодалі прыкметамі авіяноснага крэйсера:

  • крэйсеры, якія ў 1920—1930-я гады па якіх-небудзь прычынах былі перабудаваныя ў авіяносцы, але захаваўшыя (па меншай меры, на некаторы час) артылерыйскае ўзбраенне (англійскі авіяносец «Фьюрыес», амерыканскія «Лексінгтан» і «Саратога», японскія «Акагі» і «Кага»;
  • англійскія авіяносцы тыпу «Інвінсібл», якія ў працэсе праектавання называліся крэйсерамі з суцэльнай палубай (англ.: trough-deck cruiser), аднак пасля ўступлення ў строй класіфікуюцца як лёгкія авіяносцы. Першапачаткова гэтыя караблі былі ўзброеныя ЗРК «Сі Дарт» сярэдняй далёкасці, што па класіфікацыі НАТА 1970-х гадоў з’яўлялася прыкметай ракетнага крэйсера.

У цяперашні час практычна на ўсіх баявых караблях ад карвета і вышэй грунтуецца невялікая колькасць супрацьлодкавых і пошукава-выратавальных верталётаў. Таму з авіяноснымі крэйсерамі не варта блытаць сучасныя крэйсеры (тыпаў «Кіраў», «Слава», «Тыкандэрога»), якія ў якасці штатнага ўзбраення нясуць 1—3 верталёта.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads