Кіеў (авіяносны крэйсер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіеў (авіяносны крэйсер)
Remove ads

«Кіеў» — Чырванасцяжны цяжкі авіяносны крэйсер (ЦАВКР) Паўночнага флота СССР (г. Севераморск). Галаўны карабель праекта 1143. Экіпаж крэйсера — вайсковая часць 30920.

Хуткія факты Кіеў, Гісторыя карабля ...

Усяго ЦАВКР «Кіеў» за час эксплуатацыі ў складзе Ваенна-марскога флоту СССР выходзіў на 10 баявых службаў і прыняў удзел у 8 вучэннях.

Remove ads

Будаўніцтва

Будаваўся з 1970 па 1975 год у Мікалаеве, на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе. Першы пабудаваны карабель СССР у гэтым класе (праект 1143 «Крэчат»). Спуск ЦАВКР «Кіеў» на ваду адбыўся 26 снежня 1972 года, і ў той жа дзень на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе заклалі аднатыпны з ім другі ЦАВКР — «Мінск» (зав. № 102)[1].

Выпрабаванні

У ліпені—жніўні 1976 года ЦАВКР «Кіеў» з пяццю баявымі Як-36М і адным навучальным Як-36МУ здзейсніў пераход да месца свайго базавання на Паўночным флоце. У Міжземным моры адбыліся першыя за межамі СССР палёты Як-36М. На Поўначы ў жніўні—снежні 1976 года былі праведзены дзяржаўныя выпрабаванні другога этапу — ударнага ракетнага комплексу «Базальт», комплексныя выпрабаванні радыёэлектроннага ўзбраення ў складзе карабельнай групы, групавыя палёты ЛАк, а таксама мараходныя выпрабаванні карабля. Пастановай Савета Міністраў СССР у лютым 1977 года ЦАВКР «Кіеў» быў прыняты на ўзбраенне ВМФ СССР[2].

Remove ads

Служба

Thumb
1981 год

У 1976—1982 гадах ЦАВКР «Кіеў» неаднаразова нёс баявую службу ў Атлантыцы і на Міжземным моры:

  • Першая баявая служба — з 16 ліпеня па 10 жніўня 1976 года (пераход да месца пастаяннага базіравання).
  • Вучэнні «Поўнач-77» — з 12 па 19 красавіка 1977 года.
  • Другая баявая служба — з 20 снежня 1977 года па 4 красавіка 1978 года ў Атлантыцы і Міжземным моры. Да канца 1977 года ў 1-м штурмавым авіяцыйным палку, са складу якога камплектавалася авіягрупа ЦАВКР «Кіеў», ляталі ўжо 34 марскіх лётчыкі.
  • Вучэнні Паўночнага флоту — 4 жніўня 1978 года.
  • Трэцяя баявая служба — з 16 снежня 1978 года па 27 сакавіка 1979 года (Паўночная Атлантыка, Міжземнае мора). Падчас паходу на самалётах Як-38 было выканана 355 палётаў.
  • Вучэнні «Разбег-79»
  • Чацвёртая баявая служба — з 30 снежня 1979 года па 28 красавіка 1980 года (Міжземнае мора)
  • Пятая баявая служба — з 6 студзеня па 15 сакавіка 1981 года.
  • Вучэнні Чарнаморскага флоту
  • Шостая баявая служба — з 17 ліпеня па 18 верасня 1981 года, у тым ліку вучэнні «Захад-81».
  • Вучэнні Паўночнага флоту
  • Сёмая баявая служба — з 27 ліпеня па 30 верасня 1982 года ў Атлантыцы, Міжземным і Балтыйскім морах, у тым ліку вучэнні «Шчыт-82».
Thumb
1985 год
Thumb
Як-38, 1986 год

У 1982—1984 гадах ЦАВКР прайшоў сярэдні рамонт на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе, пасля чаго працягнуў несці службу:

Далёкія паходы ЦАВКР «Кіеў» працягваліся да канца 1991 года, пасля чаго карабель быў пастаўлены на адстой.

Вывад з баявога складу і продаж

У 1993 годзе ў сувязі з недахопам сродкаў на эксплуатацыю і рамонт, а таксама значнай выпрацоўкай рэсурсу ўзбраення, механізмаў і абсталявання, выведзены з баявога складу флота, раззброены і прададзены за 1,6 мільёна долараў ЗША неўстаноўленым асобам, якія перапрадалі карабель ужо за 8,2 мільёна долараў ураду КНР. 17 мая 2000 года пачалася буксіроўка карабля з пункта базавання Відзяева ў порт Цяньцзінь, дзе пазней ён быў пераабсталяваны, як было абвешчана афіцыйна, у карабель-музей, а на самай справе — у забаўляльны комплекс.

Remove ads

Binhai Aircraft Carrier Theme Park

Thumb
2004 год

У верасні 2003 года карабель стаў часткай тэматычнага парку «Бінхай» (Binhai Aircraft Carrier Theme Park). Для яго быў пабудаваны спецыяльны прычал, з якога зрабілі цэнтральны ўваход, які вядзе ў вестыбюль-хол на чацвёртай палубе. Памяшканні на другой і трэцяй палубах аформленыя як каюты і баявыя пасты з адпаведнымі інфармацыйнымі таблічкамі і стэндамі, якія распавядаюць аб баявым шляху карабля і гісторыю сусветнага авіяноснага караблебудавання. Макеты сістэм узбраення былі выкананы з імітацыяй працы. На верхняй палубе і ў ангарах усталяваныя макеты самалётаў і верталётаў. 30 красавіка 2004 года карабель быў цалкам адкрыты для наведвальнікаў. Кошт уваходнага квітка на 2004 год складаў 110 юаняў. Штотыдзень наведвалі комплекс да 40 000 чалавек. Абслугоўваючы персанал налічваў да 100 чалавек.

Thumb
2011 год

У 2011 годзе комплекс быў цалкам пераабсталяваны ў раскошны гатэль на 148 нумароў рознай катэгорыі, у тым ліку і прэзідэнцкага класа, на што было выдаткавана каля $15 млн. Звонку карабель мала змяніўся — на палубе захавалася ўзбраенне, такім чынам былы ЦАВКР «Кіеў» выконвае ў парку Binhai адразу дзве функцыі: дапаўняе экспазіцыю ў якасці прыкладу ваеннай тэхнікі СССР і прымае гасцей, як арыгінальны гатэль.

Remove ads

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads