Агмень (фільм)
беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Агме́нь» — беларускі дакументальны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Remove ads
Сюжэт
Фільм распавядае пра жыццё беларускай глыбінкі. У вёсцы Лактышы Ганцавіцкага раёна ёсць незвычайны клуб-музей. Адзін з яго залаў называецца «Музей АнтыБахуса», па сутнасці гэта кабінет прафілактыкі здаровага ладу жыцця. Фільм тэматычна выходзіць за рамкі антыалкагольнай прапаганды, ён падымаецца да асэнсавання праблемы вымірання вёсак.
У фільме здымліся
Над фільмам працавалі
- аўтар сцэнарыя і кінарэжысёр — Юрый Цімафееў
- аператар — Іван Ганчарук
- гукааператар — Дзмітрый Петрусенка
- кампазітар — Аляксандр Ленкавец
- асістэнт кінарэжысёра — Марына Данекіна
- святлатэхнік — Уладзімір Зелічонак
- тэхнік — Аляксандр Васюк
- піратэхнік — Генадзь Паліцкавы
- мантаж — Юрый Цімафееў
- кіроўца — Ігар Бабіцкі
- рэдактар — Уладзімір Мароз
- дырэктар — Юлія Спірыдонава
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads