Агнёўка вуглялюбная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агнёўка вуглялюбная, лускаўніца вуглялюбная (Pholiota highlandensis) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Лускаўніца (Pholiota) сямейства Страфарыевыя (Strophariaceae).
Remove ads
Апісанне
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая. Скурка слізістая, гладкая, шараватая або жоўта-карычневая, часта з святлейшым краем. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, з узростам аліўкава-карычневыя. Ножка цыліндрычная, пустая, з карычняватым валакніста-камякаватым кольцам, слабалускаватая, жаўтаватая, каля асновы бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-бурыя.
Remove ads
Распаўсюджанне
Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце звычайна групамі на месцы вогнішчаў. Пладаносіць у чэрвені—верасні.
Неядомая.
Літаратура
- Агнёўка вуглялюбная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 27.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads