Агнёўка яловая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агнёўка яловая, Гімнапіл яловы (Gymnopilus sapineus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду гімнапіл сямейства страфарыевых.
Remove ads
Апісанне
Шапка дыяметрам 3—8 см, шыроказваночкападобная, пукатая, з апушаным краем, валакніста-лускаватая або з вохрана-бураватым адценнем. Мякаць жоўтая, пругкая, з горкім смакам і рэзкім пахам гнілой драўніны. Пласцінкі вузкія, чыстыя, прырослыя зубцом, вохрана-жоўтыя. Ножка цыліндрычная або каля асновы расшыраная, пустая, уздоўжвалакністая, з жаўтаватымі рэшткамі картыны, уверсе светлая, унізе бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, шурпатыя, іржава-бураватыя.
Remove ads
Арэал і экалогія
Пашырана ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце ў лясах групамі на галлі і пнях пераважна хвойных парод. Пладаносіць у жніўні-верасні.
Значэнне
Неядомая.
Літаратура
- Агнёўка яловая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 27. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads