Агрэставыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Агрэставыя
Remove ads

Агрэставыя (Grossulariaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін парадку Каменяломнікакветныя. Большасць сучасных публікацый разглядае сямейства як манатыпнае, якое ўключае адзіны род парэчкі (Ribes), які змяшчае каля 190 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Раней у склад роду Grossularia вылучалі агрэст (Ribes uva-crispa) пад назвай Grossularia uva-crispa (L.) Mill., ці Grossularia reclinata (L.) Mill. або іншымі.

Распаўсюджаныя ў абласцях ўмеранага клімату паўночнага паўшар’я, а таксама ў гарах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Шэраг відаў адносіцца да ліку харчовых (ягадных) раслін; некаторыя разводзяцца як дэкаратыўныя.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Кусты з простым чарговым лісцем. Кветкі правільныя, абодваполыя. Чашачка з 5 чашалісцікаўаў, зрослых у трубку, прырослую да завязі. Пялёсткі звычайна драбней чашалісцікаў. Тычынак 5. Песцік з ніжняй аднагнёздавай завяззю, які змяшчае шматлікія семяпупышкі.

Плады — сакавітыя шматнасенныя ягады. Насенне з эндаспермамам.

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads