Тычынка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тычы́нка (лац.: stamen) — частка кветкі кветкавых раслін, мужчынскі рэпрадуктыўны орган, у якім утвараецца пылок.

Будова тычынкі
Тычынка складаецца з тычынкавай ніці (стэрыльнай часткі) і пылавіка, у якім утвараецца пылковае зерне. Тычынкавая ніць з'яўляецца гамолагам мікраспарафіла разнаспоравых дзеразападобных і голанасенных[1].
У кожным з чатырох гнёздаў пылавіка з клетак археспорыя пасля меёзу ўтвараюцца мікраспроры, якія затым прарастаюць у мужчынскія гаметафіты — пылковыя зерні. Сукупнасць пылковых зерняў называецца пылком[1].
Колькасць тычачак у адной кветцы можа быць ад аднаго да некалькіх тысяч (напрыклад, у некаторых кактусаў). Сукупнасць тычачак кветкі называецца андрацэем. Тычынкі звычайна размешчаны на кветаложы спіральна ці па крузе.
Тычынкі могуць цалкам ці часткова зрастацца. У гарбузовых яны зрастаюцца цалкам, у астравых (складанакветных) — пылавікамі, у бабовых — тычынкавымі ніцямі (гэтыя ніці ў кветках прадстаўнікоў бабовых называюцца тычынкавымі трубкамі[1]). У рафлезіевых і шэрагу прадстаўнікоў архідных тычынкі зрастаюцца з песцікам, утвараючы адмысловы орган, званы калонкай.
Форма тычынкі з'яўляецца сістэматычнай адзнакай.
Remove ads
Гл. таксама
- Песцік — жаночы рэпрадуктыўны орган кветкавых раслін.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads