Адальберт II Іўрэйскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адальберт II Іўрэйскі
Remove ads

Адальберт II Іўрэйскі (італ.: Adalberto II d'Ivrea; 932/936[2]30 красавіка 972, Ацён) — кароль Італіі ў 950964 гадах, маркграф Іўрэі (965—970), старэйшы сын Берэнгара II Іўрэйскага ад шлюбу з Вілай Тасканскай і яго суправіцель.

Хуткія факты кароль Італіі, Каранацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Кіраванне

Пасля смерці ў 950 годзе караля Лотара Адальберт разам з бацькам былі каранаваны як каралі Італіі.

Пасля захопу Берэнгара II імператарам Атонам I у 964 годзе яго сыны — Адальберт, Конрад і Гвіда — не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі.

Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Аднак Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. Пасля гэтага Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз тры гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота Гільёма.

Remove ads

Сям’я

Шлюб і дзеці

Жонка: Герберга (944 — 11 снежня 986/991), магчыма, дачка Ламберта Дыжонскага, графа Шалона[3]. Дзеці:

  • Ота Гільём (каля958 — 21 верасня 1026), 1-ы граф Бургундыі, родапачынальнік графаў Бургундыі
  • (?) Гізела; муж: Ансельм I (пам. каля 1027), маркграф Лігурыі і сеньёр Манферата

Зноскі

  1. MARCHESI d'IVREA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
  2. У другім шлюбе з Эдам Генрыхам, герцагам Бургундыі.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads