Адворанскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адво́ранскае во́зера[1][2] — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.

Хуткія факты Адворанскае возера, Морфаметрыя ...

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м, сярэняя — 3,8 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км². Празрыстасць вады да 1,5 м, мінералізацыя — да 275 мг/л[2].

Катлавіна возера рэшткавага тыпу[2], выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Дно вадаёма выслана слоем карбанатнага сапрапелю таўшчынёй да 6 м[2]. Возера Адворанскаге зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастання складае да 35 м.

З возера выцякае ручай у возера Янова. Упадаюць 2 ручаі[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads