Янова (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Янова (возера)map
Remove ads

Янова, Янаўскае — возера на мяжы Ушацкага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дзіва. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад Полацка і за 16 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Бікульнічы. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Хуткія факты Янова, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні Янова складае 7,7 км². Даўжыня возера 6 км, найбольшая шырыня 2,2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 13,2 м. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Плошча вадазбору 729 км².

Thumb
Бераг возера Янова каля вёскі Бікульнічы

Катлавіна Янова падпруднага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі стромкія. Вышыня схілаў дасягае 12 метраў. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў і мысоў (у заходняй частцы возера залівы паўднёвы і Паўночны Рог). Берагі вышынёй да 1 м, на поўдні зліваюцца з забалочанай нізінай. Літаральная зона шырынёй да 100 метраў пясчаная. Схілы сублітаралі выразныя. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 20 %, да 4 м — 42,8 % плошчы возера. Каля 70 % дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.

Возера Янова эўтрофнае, слабапраточнае. Праз возера працякае рака Дзіва (выцякае пад назвай Туржэц і злучае Янова з возерам Зашчаты). Упадаюць каналы і ручаі, у тым ліку, на паўднёвым захадзе ручай з возера Адворанскае. Прыбярэжная надводная расліннасць распаўсюджана на адлегласці да 70 м ад берага возера.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, судак, акунь, плотка, язь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Бікульнічы, Свяціца, Увалокі, Янова, праходзіць аўтамабільная дарога Р46 (Полацк — Лепель).

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads