ADNaK!

беларускі фестываль From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«aDNaK!» (ад слова: Аднак) — фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі, які з (7 ліпеня) 2010 года праводзіцца штолета ў Мінску (Беларусь) кампаніяй «Будзьма беларусамі!» (заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына»). З 2011 года ладзіцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (пр. газеты «Праўда», д. 11).

Хуткія факты Гады правядзення, Краіна ...
Remove ads

Пераможцы

Больш інфармацыі Год, Выканаўца ...
Remove ads

Гісторыя

13 мая 2010 года кампанія «Будзьма беларусамі!», заснаваная 1 кастрычніка 2008 г. Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», абвясціла аб пачатку прыёму беларускамоўнай рэкламы для конкурсу на 1-ым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі[en] «Adnak!»[1]. Прыём прац доўжыўся 51 дзень да 3 ліпеня ўключна[2]. Агулам 59 удзельнікаў падалі на конкурс 105 рэкламных прац[3]. 7 ліпеня ў мінскай Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (прасп. Незалежнасці, д. 37а) адбылося ўзнагароджанне пераможцаў[4]. Першае месца заняў мультыплікатар Міхаіл Тумеля з тэлерэкламай квасу «Хатні» для бровара «Сябар» (Бабруйск, Магілёўская вобласць)[5].

15 сакавіка 2011 г. «Adnak!» стаў фестывалем беларускай рэкламы і камунікацыі і пачаў прыём заявак на ўдзел у конкурсе[6]. Прыём прац працягваўся 87 дзён да 10 чэрвеня ўключна. Больш як 100 удзельнікаў падалі 298 заявак на ўдзел[7]. 23 чэрвеня ў мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (пр. газеты «Праўда», д. 11) правялі ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю[8]. Галоўную ўзнагароду атрымала агенцтва «АРС Кам’юнікейшнз» за прадстаўленне «Манета ад Вітаўта» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь ад імя Белзнешэканамбанка[9].

27 красавіка 2012 г. пачаўся прыём прац на 3-і фестываль AD.NAK!, які доўжыўся да 17 чэрвеня. 110 удзельнікаў падалі на конкурс 330 прац. 5 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (МАЦ) імя Ёханеса Рау ўзнагародзілі пераможцаў. Галоўную ўзнагароду атрымаў Артур Вакараў са студыі «Адліга» за аздабленне плакатаў, рэкламных шчытоў і саколак пад альбом «Грай» гурта «Ляпіс Трубяцкі»[10].

25 красавіка 2013 г. 4-ы фестываль AD.NAK! пачаў прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе. Да 10 чэрвеня 105 удзельнікаў падалі 314 прац. 27 чэрвеня ў МАЦ імя Ё. Рау прайшло ўзнагароджанне пераможцаў. Вышэйшая ўзнагарода дасталася Галіне Яшчанка (вёска Карнюткі, Валожынскі раён, Мінская вобласць) за рэкламу фарфору «Каралі»[11].

30 красавіка 2014 года пачалі прымаць заяўкі на 5-ы фестываль AD.NAK!. Да 12 чэрвеня звыш 200 удзельнікаў падалі больш за 400 прац. Галоўную ўзнагароду атрымала Таццяна Шварцкопф з кампаніі «Аіда Піянер» за постары «Велікодныя біткі» для Упраўлення дзяржаўнай аўтаінспекцыі (УДАІ) МУС Беларусі[12].

20 красавіка 2015 г. 6-ы фестываль AD.NAK! пачаў прыём прац, які доўжыўся да 8 чэрвеня. Звыш 150 удзельнікаў падалі больш за 370 заявак на ўдзел у конкурсе. 2 ліпеня галоўную ўзнагароду атрымаў кіраўнік грамадскай арганізацыі «Арт Сядзіба» Павел Белавус за стварэнне вышымайкі (вышыванка + майка)[13].

Remove ads

Зноскі

  1. У Мінску стартаваў Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!». Маркетынг.by. 15 мая 2010. Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2016.
  2. AD.NAK!. bel.biz. 20 мая 2013. Праверана 24 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
  3. Першыя шорт-лісты Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!». «Будзьма беларусамі!». 5 ліпеня 2010. Праверана 24 сакавіка 2016.
  4. Усе пераможцы Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі «Adnak!». Фестываль «Adnak!». 9 ліпеня 2010. Праверана 24 сакавіка 2016.
  5. Пачаў працу абноўлены сайт Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. «Будзьма беларусамі!». 11 красавіка 2011. Праверана 24 сакавіка 2016.
  6. Аляксандр Васілеўскі (24 чэрвеня 2011). Падведзеныя вынікі другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Adnak!». БелаПАН. Праверана 24 сакавіка 2016.
  7. Не паспелі на AD.NAK!? У вас яшчэ ёсць шанец!. Tut.by. 7 чэрвеня 2011. Праверана 24 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
  8. PR-праект «Манета ад Вітаўта» для ААТ «Белзнешэканамбанк». Маркетынг.by. 4 жніўня 2011. Архівавана з арыгінала 8 лістапада 2021. Праверана 24 сакавіка 2016.
  9. Ілля Маліноўскі (28 чэрвеня 2011). У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў фэста AD.NAK. Еўрарадыё. Праверана 24 сакавіка 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads