Аднапраходныя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аднапраходныя
Remove ads

Аднапраходныя (Monotremata), або яйцародныя — атрад найбольш прымітыўных сярод сучасных млекакормячых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Вядомы з плейстацэну ў Аўстраліі. Падзяляюцца на 2 сучасныя сямействы: яхідны і качканосы, 5 відаў.

Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.

Даўжыня цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочапалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя тэмпература цела ніжэйшая, чым у іншых млекакормячых (25-36 °C).

Нясуць 1-2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчастыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцяняты.

Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі.

Колькасць невялікая.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads