Адольфас Таўтавічус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адольфас Таўтавічус (літ.: Adolfas Tautavičius; 9 верасня 1925, в. Курэняй, Цельшайскі павет, Літва — 10 жніўня 2006) — літоўскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1997).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (1950). З 1946 года ў Інстытуце гісторыі АН Літвы (у 1962—1987 гадах загадчык аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—1960 гадах выкладаў у Вільнюскім універсітэце. З 1988 года загадчык аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы».
Навуковая дзейнасць
Даследаваў культуру насельніцтва Літвы жалезнага веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганных могільнікаў. Аўтар кніг: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст)» (1969), «Археалагічны атлас Літоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторью горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кнігі «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999.
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads