Ніжні замак (Вільня)
рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленскі Дольны, або Ніжні замак (літ.: Lietuvos valdovų rūmai) — рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх у складзе комплексу віленскіх замкаў. Размешчаны на Кафедральнай плошчы, на ўсход ад сабора.
Remove ads
Гісторыя

Паўстаў у часы валадарання Аляксандра Ягелончыка ў познегатычным стылі паміж кафедральным саборам і Горнім замкам. Кароль Жыгімонт I Стары загадаў перабудаваць яго ў рэнесансным стылі, будаўнічыя працы былі даручаны архітэктарам Барталамеа Берэці, Бернарзіна Дзанобі дэ Дж'яноцісу і Бенедыкту з Сандаміра.
У часы валадарання Жыгімонта II Аўгуста ў 1544 г. было дабудавана рэнесанснае крыло, якое стала звацца Новым палацам. Працамі кіраваў Джавані Чыні пры ўдзеле Джамарыі Москі і Філіпа Барталамеа да Ф'есоле. Выконваў ролю вялікакняжацкага палаца і рэзідэнцыі каралёў Рэчы Паспалітай, федэратыўнай дзяржавы, якая складалася з Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.
У 1610 годзе палац згарэў[1] і быў адноўлены пры Жыгімонце III Вазе ў стылі маньерызму. У 1624 годзе перабудаваны пад кіраўніцтвам Кастантэ Тэнкалы ў стылі ранняга барока.
Знішчаны падчас вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавы 1655—1661 гг. і больш не аднаўляўся. Пасля ўваходжання Вільні ў склад Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) рэшткі палаца былі знесены ў 1799—1803 гг. па загадзе губернатара Івана Рыгоравіча Фрызеля. Цэгла з разабранага палаца была выкарыстана пры будаўніцтве дамоў. Захавалася толькі частка ўсходняга крыла, якая была набыта і перабудавана ў жылы дом яўрэйскім купцом Абрамам Шлосбергам. Пасля здушэння Лістападаўскага паўстання на месцы палаца была ўзведзена крэпасць.
Аднаўленне


У 1987 г. на тэрыторыі замка былі праведзены археалагічныя раскопкі. У 2001 г. Сейм Літоўскай Рэспублікі вырашыў аднавіць замак у якасці рэзідэнцыі Прэзідэнта. Будаўнічыя працы пачаліся ў 2002 годзе, а 17 сакавіка 2004, прэм’ер-міністр Альгірдас Бразаўскас і мэр Вільні Артурас Зуокас урачыста заклалі першы камень у яго фундамент. 6 ліпеня 2009 года адбылося сімвалічнае адкрыццё замка, у рамках святкавання тысячагоддзя першага гістарычнага ўпамінання пра Літву. Кошт рэканструкцыі, які першапачаткова ацэньваўся крыху большым за 100 млн. літаў, але перавысіў 176 млн.
Remove ads
Архітэктура

Замак у перыяд яго росквіту меў у плане форму няправільнага пяцівугольніка, велічныя трохпавярховыя ўсходняе і паўднёвае крылы выходзілі ва ўнутраны дворык аркадным клуатрам. Усе будынкі былі завершаны рэнесансным атыкам. Пасля аднаўлення палаца інтэр’ер ўсходняга крыла атрымаў гатычнае афармленне, паўднёвае крыло — рэнесанснае, а паўднёва-заходняе — ранняга барока.
Зноскі
- Wilno. Przewodnik krajoznawczy Juljusza Kłosa Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie poprawione, Wydawnictwo Wileńskiego Oddziału Polskiego Towarzystwa Turystyczno-Krajoznawczego, Wilno 1937, s. 21.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads