Адольфас Таўтавічус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адольфас Таўтавічус (літ.: Adolfas Tautavičius; 9 верасня 1925, в. Курэняй, Цельшайскі павет, Літва — 10 жніўня 2006) — літоўскі археолаг. Доктар гістарычных навук (1997).

Хуткія факты Адольфас Таўтавічус, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Вільнюскі ўніверсітэт (1950). З 1946 года ў Інстытуце гісторыі АН Літвы (у 1962—1987 гадах загадчык аддзела археалогіі), адначасова ў 1951—1960 гадах выкладаў у Вільнюскім універсітэце. З 1988 года загадчык аддзела археалогіі Цэнтра даследавання «Замкі Літвы».

Навуковая дзейнасць

Даследаваў культуру насельніцтва Літвы жалезнага веку і сярэдніх вякоў, гісторыю Вільнюса, нумізматыку Літвы. Праводзіў раскопкі Ніжняга замка ў Вільнюсе, замкаў у Тракаі, Клайпедзе, Велюоне, грунтавых і курганных могільнікаў. Аўтар кніг: «Кафля Вільнюскіх замкаў (XVI—XVII стст)» (1969), «Археалагічны атлас Літоўскай ССР. Т. 3. Курганы і грунтавыя могільнікі I—XIII ст.» (1977), «Сярэдні жалезны век Літвы (V—IX ст.)» (1996); сааўтар кніг «Нарыс археалогіі Літвы» (1961), «Гісторью горада Вільнюса» (т. 1, 1968), «Замкі Літвы» (1971), «Гандлёвыя сувязі насельніцтва Літвы ў I—XIII ст.» (1972), «Гісторыя Літоўскай ССР» (1978), «Этнагенез літоўцаў» (1987), «Палац Вільнюскага Ніжняга замка» (т. 1—4, 1989—99). Складальнік кнігі «Бібліяграфія археалогіі Літвы» (2000), дзе ўлічаны публікацыі 1782—1999.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads