Адольф-Вільям Бугеро

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адольф-Вільям Бугеро
Remove ads

Адо́льф-Вілья́м Бугеро́ (фр.: Adolphe-William Bouguereau; 30 лістапада 1825, Ла-Рашэль, Францыя — 19 жніўня 1905, Ла-Рашэль, Францыя) — французскі жывапісец майстар акадэмічнага жывапісу[12], найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмізму, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў насценныя роспісы і партрэты[13].

Хуткія факты Адольф-Вільям Бугеро, Імя пры нараджэнні ...

За сваё жыццё Бугеро напісаў 826 карцін. Самыя вядомыя з іх — «Нараджэнне Венеры», «Дантэ і Вергілій у пекле», «Дзяўчына за вязаннем», «Пастушка», «Танец», «Купідон» і інш.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1825 годзе ў Ла-Рашэлі ў сям'і гандляроў віном і алівамі. Яму, здавалася, наканавана было працягнуць сямейную справу, але дзякуючы свайму дзядзьку Эжэну, святару, які навучаў яго класічным біблейскім сюжэтам, Бугеро пайшоў у сярэднюю школу. Там адразу выявілі яго мастацкі талент. Яго бацьку пераканалі паслаць сына ў школу вытанчаных мастацтваў у Бардо. Там Бугеро ганараваўся першай прэміі за выяву святога Роха. Каб зарабіць грошай, ён ствараў этыкеткі для джэмаў і варэнняў[14].

Вучыўся ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, у 1850 годзе ганараваны Рымскай прэміі за карціну «Зенобія, знойдзеная на беразе Аракса». Яго карціны на міфалагічныя сюжэты і рэалістычныя жанравыя працы былі вельмі папулярныя ў Францыі XIX стагоддзя. У той час ён нават лічыўся адным з найвялікшых майстроў жывапісу ў свеце. У 1900 годзе Эдгар Дэга і Клод Манэ нібы гаварылі, што ў 2000 годзе Бугеро назавуць найвялікшым французскім мастаком XIX стагоддзя. Яго карціны, нягледзячы на высокія кошты, бойка раскупляліся, асабліва багатымі амерыканцамі.

Напачатку XX стагоддзя папулярнасць Вільяма Бугро хутка пайшла на змяншэнне — збольшага з-за яго рэзкага непрымання імпрэсіянізму, збольшага з-за ўзрослай цікавасці да мадэрнізму. Цяпер цікавасць да прац мастака зноў расце. Сярод выхаванцаў студыі Бугеро, у прыватнасці, Анры Маціс, Атон Фрыз, Эдмунд Туль, Гюстаў Жаке, Поль Шабас, Эмілі Дэжо, П'ер Агюст Кот.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. William Adolphe Bouguereauministère de la Culture.

3. abART

4. Catalog of the German National Library Праверана 11 красавіка 2024.

5. William Adolphe Bouguereau

6. William Adolphe BouguereauOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

7. William-Adolphe Bouguereau // Encyclopædia Britannica

8. WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 7 снежня 2023.

9. Artnet — 1998.

10. AGORHA — 2009. Праверана 1 красавіка 2019.

11. American Biographical Archive

12. Fronia E. Wissman, Bouguereau, Pomegranate Artbooks, Rohnert Park, CA, 1996, ISBN 0-87654-582-7, p. 11
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads